Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР: ВЫНІКІ-2002
16:35, 27/12/2002

Вынікі 2002 году падсумаваў моладзевы рух супраціву ЗУБР. Актывісты руху вынесьлі на суд грамадзкасьці своеасаблівую справаздачу аб сваёй дзейнасьці за сёлетні год. У справаздачы зубры распавядаюць, што, на іх погляд, зьяўляецца “акцыяй году”, “лёзунгам году”, “салідарнасьцю году”, “прысудам году”, “выклікам году”, “праблемай году”, “няўдачай году”, “надзеяй году” і г.д.

акцыя году
МАРШ ПРАТЭСТУ 19 КРАСАВІКА

Марш Пратэсту “Так жыць нельга!” стаў самай гучнай вулічнай акцыяй 2002 году. Лёзунгі, ўзьнятыя ўдзельнікамі акцыі, мелі сацыяльны характар. Людзі казалі пра нізкі узровень жыцьця, пра адказнасьць Лукашэнкі за агалечваньне беларусаў, патрабавалі вяртаньня страчаных укладаньняў і падвышэньня стыпендыяў, заробкаў і пэнсіяў. Улады прынялі да ўдзельнікаў акцыі самыя жорсткія меры – больш за 100 чалавек былі арыштаваныя , сотні зьбітыя падчас разгону. Марш, нягледзячы на ўціск, паказаў ўсяму сьвету, што беларускі супраціў нязломны.
лёзунг году
ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!

Хваля сацыяльных акцыяў пад гэтым лёзангам “накрыла” практычна ўсю Беларусь. Ўзьнімаючы вострыя мясцовыя праблемы, зубры дабіваліся канкрэтных вынікаў. Так, у Жодзіна пад уціскам грамадзкасьці і зубра было прынятае рашэньне аб будаўніцтве падземнага пераходу на небясьпечным участку дарогі, за гэта былі сабраныя больш за тысячу подпісаў. У Магілёве з пачаткам холаду ў дзіцячых садках затрымалі ацяпляльны сэзон. Калі зубры ўзьнялі гэтую праблему – цяпло падалі. У Смалявічах быў фарсіраваны рамонт цэнтральнай плошчы, з-за якога было немагчыма перасоўвацца па цэнтру гораду. Фарбаваць дамы ў Барысаве пачынаюць толькі пасьля таго, як на іх зьяўляюцца графіці “Бургун (прозьвішча мэра), адрамантуй дом!” і подпіс “ЗУБР”. Сёньня лёзунг 2002 году падхапілі “Ён павінен сысьці!” і “Новая ўлада – новае жыцьцё!”
салідарнасьць году
МІЖНАРОДНАЯ АМНІСТЫЯ

Мінулы год адзначаны актыўнай падтрымкай дзейнасьці ЗУБРа міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Міжнародная Амністыя. Больш за 20 групаў праваабарончае арганізацыі Amnesty International правялі акцыі салідарнасьці з рухам ЗУБР 13 лютага 2002 у гарадах Нямеччыны, Швайцарыі й Новай Зяляндыі. Студэнты-правабаронцы з Бэрліна, Бона, Карлсруа, Генфа, Бэрна, Дортмунда, Ульма, Райнэ, Фрыбурга, Гамбургу, Бохума, Дзюсельдорфа, Кёнігсфэльду, Алена, Туна, Эмдэна, Мэсігена, Бурга на Фемарне і Окланда выказалі падтрымку сваім беларускім аднагодкам. У сакавіку эстафету прынялі актывісты Нарвэскага аддзяленьня Amnesty International. Яны выказалі сваё абурэньне перасьледам актывістаў ЗУБРа па палітычных матывах. За некалькі дзён да Маршу Патэсту “Так жыць нельга!” 19 красавіка Міжнародная Амністыя зрабіла заяву аб недапушчальнасьці рэпрэсіяў адносна ўдзельнікаў гэтай акцыі. 2 траўня бонская група Міжнароднай амністыі правяла пікет у мясцовым унівэрсытэце. Больш за сто чалавек прынялі ўдзел у шэсьці ў падтрымку руху ЗУБР, якое прайшло ў сталіцы Швайцарыі Бэрне ў лістападзе. Усяго па ўсім сьвеце 24 рэгіянальныя аддзяленьні Міжнароднай Амністыі аказваюць дапамогу руху ЗУБР.
прысуд году
МАСКІ-ШОЎ З ШКЛОВУ

14 сакавіка 2002 судзьдзя Шклоўскага раённага суда Халадцова за ўдзел у перадвыбарчым пэрфомансе прызнала пяцярох актывістаў ЗУБРа віноўнымі ў парушэньні ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу – прылюдная абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У жніўні 2001 году яны былі затрыманыя за тое, што апранулі вусатыя маскі і заходзілі ў крамы Шклову, праводзілі там “перадвыбарную агітацыю” сярод куплянікаў: абяцалі ім заробак USD 100, абяцалі зьнізіць кошты і пасадзіць усіх падманшчыкаў, прадпрымальнікаў, а таксама ўсіх тых, хто будзе за іх галасаваць. За гэтыя дзеяньні яны былі пакараныя буйнымі штрафамі. Выплаціць іх дапамог патрыёт-беларус з-за мяжы.
выклік году
НЕ — РАСЕЙСКАЕ АКУПАЦЫІ!

Актывісты ЗУБРа ля помніка беларускаму партызану Марату Казею публічна разарвалі партрэты расейскага прэзыдэнта. Пасьля гэтага зубры разгарнулі плякат з лёзунгам “Жыве незалежная Беларусь!” Гэта было зроблена пасьля таго, як у Маскве Ўладзімер Пуцін заявіў, што ён хацеў бы бачыць рэгіёны Беларусі ў складзе Расеі на правах губерняў ужо ў бліжэйншы час. ЗУБР заявіў “Для кожнага патрыёта незалежнасьць Радзімы – галоўная каштоўнасьць жыцьця ў сваёй краіне. Кожны з нас будзе адстойваць суверэнітэт Беларусі ўсімі даступнымі мэтадамі. Ніхто ня зможа адабраць незалежнасьць у беларускага народа! Мы не дазволім ператварыць нашую Беларусь у расейскую губерню! Мы хочам, і мы будзем жыць у свабоднай незалежнай Беларусі!”
праблема году
СВАБОДА СЛОВА

У 2002 годзе ў Беларусі было закрыта 10 незалежных газэт. Тры журналісты – Мікола Маркевіч, Павал Мажэйка з “Пагоні” і Віктар Івашкевіч з “Рабочага” – былі асуджаныя за сваю прафэсійную дзейнасьць па артыкулах крымінальнага кодэксу нібыта за абразу Лукашэнкі. Сёньня яны адбываюць пакараньне на папраўчых працах у розных кутках краіны. Паўсюль улады перашкаджаюць распаўсюду любога віду друкаванага слова, арыштоўваюць за распаўсюд газэт і ўлётак. ЗУБР памятае пра гэтую праблему і праводзіць акцыі пратэсту па ўсёй краіне. А рэпрэсаваныя журналісты сталі ганаровымі зубрамі, да іх амаль штодзённа прыходзяць паштоўкі з словамі салідарнасьці і падтрымкі.
Няўдача году
ДЗІЦЯЧАЯ ПАЛІКЛІНІКА

Напярэдадні Новага году Кіраваньне па справах прэзыдэнта ўсё ж такі забрала для сваіх патрэбаў 4-ую дзіцячую паліклініку, якая знаходзіцца ў цэнтры Менску. Дактароў звальняюць, дзяцей разьмяркоўваюць па іншых паліклініках. На ўліку ў гэтай паліклінікі каля дзесяці тысячаў дзяцей. Зараз бацькі будуць вазіць іх у іншыя паліклінікі, у якіх і бяз гэтага вялізныя чэргі. Больш за год сябры моладзевага руху ЗУБР праводзілі акцыі ў абарону дзіцячай паліклінікі. Яны сабралі больш за тры тысячы подпісаў. Увесну прадстаўнікі Кіраваньня па справах прэзыдэнта абяцалі, што станоўча вырашаць пытаньне і ня будуць забіраць будынак, каб перадаць яго “лечкамісіі”. Сябраў ЗУБРа ня раз затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі за збор подпісаў і распаўсюд улётак. Мы вельмі спадзяваліся на тое, што мы пачнем справу і яго будуць працягваць бацькі дзяцей, якія там абслугоўваюцца. На жаль, яны нас не падтрымалі. Мы сабралі больш за тры тысячы подпісаў. Мы спрабуем яшчэ штосьці зрабіць, але абараняць сваіх дзяцей павінны перш за ўсё бацькі.
канфіскацыя году
10.000 “ЛУКАШЫКАЎ”

Чатырох сябраў “ЗУБРа” затрымалі ў Гомлі 30 студзеня 2002 году пры спробе выканаць абяцаньне Лукашэнкі. На прахадной гомельскага Тлушчкамбінату яны пачалі раздаваць рабочым заробак. Заробная плата выдавался купюрамі вартасьцю 100 “лукашыкаў” з выяваю вусатага кукіша. Так зубры нагадалі рабочым аб перадвыбарчых абяцаньнях Аляксандра Лукашэнкі падняць сярэдні заробак да ста даляраў ЗША. Зуброў затрымалі. Міліцыянты задавалі пытаньні аб тым, дзе тыя ўзялі “лукашыкі”. Пасьля гэта ў зуброў канфіскавалі каля 100 банкнотаў і адпусьцілі. Пратакол затрыманьня на зуброў не скаладалі. Канфіскаваныя “грошы”, па ўсёй верагоднасьці, пайшлі на заробак міліцыянтам...
Улётка года
АБВЕСТКІ НА ПАД’ЕЗДАХ ДАМОЎ

У канцы зімы 2002 году ў дваццаці буйнейшых гарадах краіны амаль на кожны пад’езд былі налепленыя абвесткі, у якіх жыхарам ад імя руху ЗУБР прапаноўвалася па ўсіх камунальных праблемах зьвяртацца ў іх ЖЭС ці выканкам і патрабаваць вырашэньня гэтых праблемаў. Гэтая сьціплая абвестка выклікала хвалю званкоў у мясцовыя органы жыльлёва-камунальных гаспадарак, прымусіла чыноўнікаў вырашаць набалелыя ў жыхароў пытаньні. Разам з гэтым, ЗУБР не забываў і пра іншыя формы інфармацыйных матэрыялаў – рэгулярна выходзіла газэта “ЗУБР”, наклад газэт-улётак пераўзыйшош мільён, былі расклеяныя дзясяткі тысячаў яскравых каляровых налепак. Яшчэ адным інфармацыйным хітом сталі відэакліпы да Маршу Пратэсту, якія распаўсюджваюцца на касэтах і кампутаровых кампакт-дысках.
надзея году
НОВАЯ УЛАДА – НОВАЕ ЖЫЦЦЕ!

У 2002 годзе рух ЗУБР правёў па ўсёй краіне 227 акцыяў – маршаў, пікетаў, пэрфомансаў. Сотні разоў на вуліцах гарадоў раздаваліся газэты і ўлёткі, вывешваліся нацыянальныя сьцягі, зьяўляліся графіці. Мы прынялі ўдзел ва ўсіх значных акцыях дэмакратычных сілаў Чарнобыльскім Шляху, Дні Волі, акцыях прадпрымальнікаў, Дзядах, Дні правоў чалавека. 242 затрыманьні й арышты сябраў нашай арганізацыі, 3 выключэньні і звальненьня з працы, 5 крымінальных выракаў, 241 суткі арышту і больш за 7 мільёнаў рублёў штрафу – так улады перасьледавалі нашую дзейнасьць. Аднак нас не спыніць. У новым годзе мы ўзьнімаем на нашых сьцягах новыя лёзунгі – “ЁН ПАВІНЕН СЫСЬЦІ!” І “НОВАЯ ЎЛАДА—НОВАЕ ЖЫЦЬЦЁ!”

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: