Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Каардынатару ЗУБРа адмовілі ў датэрміновым вызваленьні
16:37, 08/01/2003, ЗУБР

Сёньня аднаму з каардынатараў руху ЗУБР Аляксею Шыдлоўскаму стала вядома, што суд Цэнтральнага раёну адмовіў яму ў датэрміновым вызваленьні ад папраўчых прац. Летам 2001 году судом Партызанскага раёну гораду Менску па абвінавачваньні ў псаваньні дзяржаўнай маёмасьці Аляксей Шыдлоўскі быў асуджаны да двух гадоў папраўчых прац. Суд палічыў, што менавіта пад гэты артыкул падпадае нанясеньне палітычных графіці. Вырак уступіў у сілу ў лістападзе 2001 году. З таго часу кожны месяц на карысьць дзяржавы ў Шыдлоўскага вылічваецца 20% заробку. Пасьля сканчэньня тэрміну пакараньня інспэкцыя па папраўчых працах падала ў суд Цэнтральнага раёну Менску дакумэнты на вызваленьне Шыдлоўскага ад пакараньня.

 ПАЛIТЫКА 

Рэйтынг Лукашэнкі нязначна падвысіўся
16:16, 08/01/2003

За тры апошнія месяцы леташняга году рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі нязначна падвысіўся. Такія вынікі апытаньня, праведзенага ў сьнежні незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьсьледаваньняў. Зь верасьня па сьнежань 2002 году палітычны рэйтынг Лукашэнкі вырас з 27 да 30,5 адсоткаў. Нявыключана, што прычына росту рэйтынгу заключаецца ў павелічэньні сярэдніх заробкаў, пра якія пераможна рапартаваў урад. Аднак паводле ацэнак міжнародных фінансавых арганізацыяў, леташняе падвышэньне заробкаў у Беларусі можа негатыўна паўплываць на эканамічную сытуацыю ў будучыні, але на кароткі час яно, безумоўна, павялічвае сымпатыі да ўлады.

Барыс Нямцоў сам сябе дэпартаваў?
14:21, 08/01/2003, Прэсавая служба АГП

8 студзеня сябра Палітрады АГП, адвакат Яўген Лабановіч атрымаў ад старшыні суда Цэнтральнага раёну Менску Пятра Кіркоўскага падпісанае ім вызначэньне аб адмаўленьні распачаць грамадзянскую справу па скарзе лідэра фракцыі Саюзу правых сілаў у расейскай Дзярждуме Барыса Нямцова на неправамоцнае рашэньне аб ягонай дэпартацыі за межы Беларусі 23 кастрычніка 2002 году.

Вольфганг Бэрэндт крытыкуе Бэрлін за недахоп увагі да беларускага пытаньня
12:25, 08/01/2003

У размове са стразбурскім карэспандэнтам ”Frankfurter Rundschau” вядомы нямецкі палітык дазваляе сабе надзвычай рэзкія меркаваньні адносна ўсходнепалітычнай лініі кіраўніцтва Нямеччыны. Вольфганг Бэрэндт крытыкуе Бэрлін за недаацэнку такога інстытуту як Рада Эўропы і недахоп увагі да беларускага пытаньня.

ЗША: рэальны прагрэс будзе залежыць ад практычных крокаў
10:13, 08/01/2003

Адміністрацыя Джорджа Буша паведаміла аб намеры правесьці кансультацыі з урадамі эўрапейскіх краін, каб “разгледзіць пытаньне аб адмене абмежаваньняў на выдачу візаў для высокапастаўленых прадстаўнікоў ураду Беларусі, уведзеных у мінулым месяцы ЗША і дзяржавамі ЭЗ”. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным ЗША паведамленьні дзярждэпартамэнту ЗША, у якім падкрэсьлена, што адміністрацыя Буша “вітае рашэньне” ўладаў Беларусі аднавіць працу прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску.

Ганс-Георг Вік: Лукашэнку час прывыкаць да новага палітычнага клімата
10:11, 08/01/2003

Пэрспэктывы разьвіцьця адносінаў Беларусі з эўрапейскай супольнасьцю ў 2003 годзе не шмат абяцаюць, лічыць былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. У інтэрвію БелаПАН ён адзначыў, што на дадзены момант адсносіны паміж Беларусьсю і эўрапейскімі інстытутамі “напружаныя”. “Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году Аляксандар Лукашэнка ініцыяваў жорсткія меры супраць грамадзкіх арганізацыяў, якія падтрымліваюць апазыцыю, а таксама супраць незалежных СМІ, - сказаў Вік. – Тым самым, Лукашэнка ўсё больш і больш адварочвае краіну ад прынцыпаў дэмакратычных трансфармацыйных працэсаў, усталяваных АБСЭ і эўрапейскай супольнасьцю”.

Андрэю Клімаву скасавалі тэрмін умоўнага зьняволеньня
10:11, 08/01/2003

З дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Андрэя Клімава зьнялі пакараньне, што было накладзена на яго тры гады таму Ленінскім судом Менску. Аднак, паводле дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі, Андрэю Клімаву забаронена пакідаць Беларусь.

Амбасада ЗША прыводзіць прыклады расьсьледаваньня гучных справаў
10:07, 08/01/2003

Летась 26 сьнежня падчас прэсавай канфэрэнцыі міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў заявіў у адказ на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода, што Беларусь гатовая запрасіць замежных адмыслоўцаў для ўдзелу ў расьсьледаваньні гучных зьнікненьняў, калі ёй будуць прыведзеныя падобныя прыклады ў міжнароднай практыцы. У адказ на гэтую заяву амбасада ЗША праінфармавала МЗС Беларусі пра чатыры падобныя выпадкі.

Новы суд за “паклёп” на Лукашэнку
10:05, 08/01/2003

Аксана Новікава, якая абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, хутка паўстане перад судом. Падставаю для крымінальнай справы сталі ўлёткі, у якіх, у прыватнасьці, сьцьвярджалася аб датычнасьці Аляксандра Лукашэнкі да зьнікненьня апазыцыйных дзеячоў.

Паэт Славамір Адамовіч папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвэгіі
10:04, 08/01/2003

Гэты крок Славамір Адамовіч патлумачыў Радыё Свабода “немагчымасьцю далей жыць і працаваць у краіне, дзе не паважаецца свабода і дэмакратыя”. Цяпер Адамовіч знаходзіцца ў адным зь лягераў уцекачоў на поўначы Нарвэгіі. Вырашэньня свайго лёсу ён будзе чакаць яшчэ больш за паўгода.

Барысаўскія апазыцыянэры папрасілі прытулку ў Нямеччыне й Бэльгіі
09:59, 08/01/2003

Днямі два барысаўскія апазыцыянэры — Ігар Закрэўскі й Сяргей Пезкін — папрасілі палітычнага прытулку на Захадзе. Як паведамляе Радыё Свабода, Ігар Закрэўскі папрасіў прытулку ў Нямеччыне, а Сяргей Пезкін са сваім 14-гадовым сынам — у Бэльгіі. Ігар Закрэўскі й Сяргей Пезкін цягам апошняга году правялі тры пікеты — адзін ля расейскай амбасады супраць анэксіі Беларусі, за які атрымалі 10 сутак арышту, і два пікеты — супраць новага закону пра веравызнаньні.

Дзяржкантроль арыштаваў у кінэматаграфістаў апаратуру
09:54, 08/01/2003, Альгерд Невяроўскі, Радыё Свабода

Прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю арыштавалі апаратуру коштам прыкладна 15 тысяч даляраў, якой карысталіся сябры Саюзу кінэматаграфістаў. Афіцыйная прычына арышту — апаратура не была залічаная на балянс Саюзу. Але кінарэжысэр Юры Хашчавацкі не выключае, што акцыя дзяржаўных кантралёраў мела палітычны характар.

Завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна Лявонава
09:53, 08/01/2003

Сьледчая група пракуратуры Рэспублікі Беларусь завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна былога генэральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Менскі трактарны завод” Міхаіла Лявонава. Як паведамляе прэсавы цэнтар пракуратуры, “Лявонаву М.В. прад’яўленае абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні крадзяжу шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры, атрыманьні хабараў, ухіленьні ад уплаты падаткаў і шэрагу іншых злачынстваў. Крымінальная справа па абвінавачваньні Лявонава М.В. 3 студзеня 2003 г. накіраваная для судовага разьбіральніцтва ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь”. Мера пакараньня Лявонаву застаецца ранейшай – утрыманьне пад вартай.

Візыт Пуціна ў Менск пачнецца 19 студзеня
09:50, 08/01/2003

5 студзеня адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаваў, акрамя ўсяго іншага, абмеркавалі пытаньні надыходзячага візыту прэзыдэнта Расейскай Федэрацыі ў Беларусь. Кіраўнікі дзьвюх краінаў дамовіліся аб тым, што двухдзённы візыт пачнецца 19 студзеня, а 20 студзеня пройдзе паседжаньне Вышэйшай дзяржаўнай рады “саюзнае дзяржавы”.

Каля траціны менчукоў чакаюць падтасоўкі вынікаў мясцовых выбараў
09:50, 08/01/2003

39 адсоткаў апытаных сацыёлягамі жыхароў Менску лічаць, што вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 2 сакавіка 2003 году ня будуць падтасаванымі. Прычым толькі 18 адсоткаў цалкам перакананыя ў гэтым, а 21 адсотак рэспандэнтаў лічыць, што “хутчэй ня будуць, чым будуць” падтасаваныя. Супрацьлеглай думкі трымаецца 32 адсоткі апытаных менчукоў. Пры гэтым 14 адсоткаў упэўненыя, што вынікі выбараў будуць падтасаваныя, а 18 адсоткаў адзначылі, што вынікі “хутчэй будуць, чым ня будуць” сфальшаваныя.

У выбарах плянуюць удзельнічаць больш за палову менчукоў
09:45, 08/01/2003

Больш за палову – 54 адсоткі – апытаных сацыёлягамі жыхароў беларускай сталіцы намерваюцца прыняць удзел у галасаваньні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць 2 сакавіка 2003 году. 24 адсоткі апытаных гараджан не зьбіраюцца ў іх удзельнічаць, і столькі сама ня здолелі спрагназаваць свае дзеяньні ў час надыходзячых выбараў. Такія вынікі апытаньня, праведзенага ў канцы мінулага году сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 менчукоў 18 гадоў і старэй.

Эўразьвяз у Беларусі будзе прадстаўляць нямецкая амбасада
09:44, 08/01/2003

Амбасада ФРГ у Беларусі будзе выконваць функцыю лякальнага прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў рэспубліцы з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2003 году. Як паведамілі ІА "Росбалт" у нямецкай амбасадзе, такое рашэньне прынятае па ўзгадненьні з урадам Грэцыі, якая ў першае паўгодзьдзе ажыцьцяўляе старшынства ў ЭЗ, а таксама адпаведнымі органамі Эўразьвязу ў Брусэлі. Нагадаем, што ў 2002 годзе функцыю лякальнага прадстаўніцтва ЭЗ ў Менску выконвала амбасада Італіі ў Беларусі.

У Літве – новы прэзыдэнт
09:39, 08/01/2003, NEWSru.com

Новым прэзыдэнтам Літвы абраны экс-прэм’ер, чалец сэйму Літвы Роландас Паксас, паведамілі ў галоўнай выбарчай камісіі рэспублікі. Паводле папярэдніх дадзеных аб выніках другога тура выбараў, што паступілі ў выбаркам з усіх 2015 выбарчых участкаў, у нядзелю за Паксаса прагаласавалі 54,35% выбарцаў, за дзейнага прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса – 44,63%.

Латвія мяняе замежнапалітычную канцэпцыю
09:38, 08/01/2003

У сувязі з надыходзячым уступленьнем у ЭЗ і НАТО Латвія будзе распрацоўваць новую замежнапалітычную канцэпцыю. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміла міністар замежных справаў Латвіі Сандра Калніэтэ ў апублікаваным у панядзелак інтэрвію расейскай газэце ў Рызе “Телеграф”. Паводле Калніэтэ, распрацоўка новай замежнапалітычнай канцэпцыі абумоўленая тым, што ўжо дасягнутыя мэты, якія пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвія лічыла прыярытэтнымі – краіна запрошаная ўступіць у ЭЗ і НАТО.

Місія АБСЭ аднаўляе працу ў Беларусі
09:33, 08/01/2003

Беларусь і Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе дамовіліся пра вяртаньне ў Менск эўрапейскіх назіральнікаў. Згодна падпісанаму 31 сьнежня мэмарандума, новая місія АБСЭ ў Беларусі павінна штогод аднаўляць свой мандат, а ейныя супрацоўнікі ня будуць мець дыпляматычнага статуса. Кіраўніцтва Беларусі стаяла на тым, каб прадстаўніцтва АБСЭ ня “ўмешвалася ва ўнутраныя справы краіны”. На думку беларускіх уладаў, супрацоўнікі арганізацыі павінны надзяляць менш увагі праблемам, зьвязаным з захаваньнем правоў чалавека і дэмакратычным пераўтварэньням у краіне. Замест гэтага, лічаць у МЗС Беларусі, місія АБСЭ павінна супрацоўнічаць зь беларускімі ўладамі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Эканоміка: завышаныя чаканьні і заніжаныя запатрабаваньні
10:17, 08/01/2003, Яраслаў Раманчук, “Белорусская газета”


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларусь адстала яшчэ на адзін год
16:00, 08/01/2003, Аляксандар Пількевіч, “Голас Амэрыкі”

Бадай, любая эўрапейская краіна палічыла б за камплімэнт у свой адрас фразу “ўсе нармалёва, нічога не адбылося” ў якасьці карактарыстыкі адыходзячага году. Яно і зразумела – стабільнае і спакойнае жыцьцё Эўрапейскай супольнасьці не прадугледжвае ўзрушэньняў. Увогуле, рэспубліка Беларусь таксама пражыла год 2002 без здарэньняў. Аднак наўрадці гэты факт зьяўляецца камплімэнтам для краіны: “нічога не адбылося” азначае для Беларусі, як мінімум, працяг, а хутчэй нават паглыбленьне сацыяльна-эканамічнага застою. І ўжо дакладна пра “беларускае жыцьцё 2002” нельга сказаць “нармалёвае”.

Беларусь разьлічылася за энэргарэсурсы
13:26, 08/01/2003, КоммерсантЪ

Беларусь цалкам пагасіла запазычанасьць за 2002г. за энэргарэсурсы, пастаўленыя Расеяй. Як паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі рэспублікі, да 31 сьнежня заставалася запазычанасьць за прыродны газ перад ЗАТ “Транс Нафта” ў памеры $6,9 млн.

Бензін можна будзе прадаваць толькі за рублі
13:25, 08/01/2003

Была зьмененая Ўстава аб парадку ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю і аказаньня паслуг грамадзянам за замежную валюту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад 23.12.97г. (пратакол №28.5). Як паведамілі карэспандэнту ІА “ЭКОПРЕСС” у Нацыянальным банку, спыняецца выдача Нацыянальным банкам ліцэнзіяў на рэалізацыю за замежную валюту паліва (бензін, дызельнае паліва, звадкаваны газ) на аўтазаправачных станцыях. Ліцэнзіі, атрыманыя раней, будуць адазванымі яго Галоўнымі кіраваньнямі па меры сыходу іх тэрміну дзеяньня.

Пазыкі па заробку да 1 студзеня ліквідаваць не ўдалося
10:23, 08/01/2003

Нягледзячы на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі, ураду і органам дзяржаўнага кіраваньня на месцах не ўдалося ліквідаваць запазычанасьць па заробку да 1 студзеня. Аб’ём нявыплачанага суб’ектамі гаспадараньня заробку складае каля 10 мільярдаў рублёў.

Менчукі чакаюць рост коштаў
10:23, 08/01/2003

У 2003 годзе адбудзецца рост коштаў на прадукты харчаваньня і вопратку, а таксама тарыфаў на квартплату і энэрганосьбіты. Такую думку выказалі, адпаведна, 88 і 87 адсоткаў менчукоў падчас апытаньня грамадзкае думкі, праведзенага 22-25 сьнежня 2002 году супрацоўнікамі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Запасы гатовай прадукцыі зноў павялічыліся
10:21, 08/01/2003

Запасы гатовай прадукцыі ў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на 1 сьнежня 2002 году склалі 1091,4 мільярды рублёў у дзейных коштах ці 71,9% ад сярэднемесяцовага аб’ёму вытворчасьці, паведамілі “Медиафакту” ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу рэспублікі.

У 2002 годзе курс даляра ЗША да беларускага рубля вырас на 20 адсоткаў
10:21, 08/01/2003

У сярэднем на 20 адсоткаў вырас у 2002 годзе курс даляра ЗША да беларускага рубля (у 2001 годзе - на 33 адсоткі). Больш заўважна - на 21,5 адсоткі – даляр ЗША падаражэў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы (з 1.580 да 1.920 рублёў). Найбольшы прырост курса зафіксаваны ў студзені (на 3,9 адсоткі), найменшы – у верасьні і сьнежні (на 0,9). Біржавы курс эўра павялічыўся за год на 43,1 адсоткі (з 1.393 да 1.994 рублёў), расейскага рубля - на 15,5 адсоткі (з 52,31 да 60,41).

У Беларусі спыненая рэтрансьляцыя праграмаў расейскіх радыёстанцыяў
10:19, 08/01/2003

З 2003 году на тэрыторыі Беларусі ня будзе адбывацца рэтрансьляцыя праграмаў расейскіх радыёстанцыяў “Маяк”, “Голос России” і “Юность” на УКВ-частотах дыяпазону 65-74 МГц. Як паведамілі ІА "Росбалт" у аддзеле па сувязях з грамадзкасьцю Нацыянальнай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, такое рашэньне прынятае “ў сувязі з разьвіцьцём рэгіянальнага радыёвяшчаньня, а таксама пашырэньнем вяшчаньня радыёстанцыі “Сталіца”. У выніку у беларускім радыёэтыры зараз вельмі цяжка знайсьці радыёстанцыі за выключэньнем музычна-забаўляльных. А некалькі месяцаў таму беларускі бок значна скараціў аб’ёмы рэтрансьляцыі на тэрыторыю рэспублікі праграмаў расейскіх тэлеканалаў – 1-га, РТР, “Культуры” і НТВ, паведамляе ИТАР-ТАСС.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: