Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паэт Славамір Адамовіч папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвэгіі 10:04, 08/01/2003
Гэты крок Славамір Адамовіч патлумачыў Радыё Свабода “немагчымасьцю далей жыць і працаваць у краіне, дзе не паважаецца свабода і дэмакратыя”. Цяпер Адамовіч знаходзіцца ў адным зь лягераў уцекачоў на поўначы Нарвэгіі. Вырашэньня свайго лёсу ён будзе чакаць яшчэ больш за паўгода.
Славамір Адамовіч стаў шырока вядомы пасьля напісаньня верша “Убей президента”. У 1996 годзе за гэты верш ён быў арыштаваны КГБ і правёў за кратамі турмы КГБ на Валадарскага 10 месяцаў. Славамір Адамовіч адзначыўся таксама актыўнай палітычнай дзейнасьцю. Падчас вулічнай акцыі 1998 году Адамовіч публічна зашыў сабе рот, пратэстуючы супраць наступу дзяржавы на свабоду слова ў Беларусі.