Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вольфганг Бэрэндт крытыкуе Бэрлін за недахоп увагі да беларускага пытаньня
12:25, 08/01/2003

У размове са стразбурскім карэспандэнтам ”Frankfurter Rundschau” вядомы нямецкі палітык дазваляе сабе надзвычай рэзкія меркаваньні адносна ўсходнепалітычнай лініі кіраўніцтва Нямеччыны. Вольфганг Бэрэндт крытыкуе Бэрлін за недаацэнку такога інстытуту як Рада Эўропы і недахоп увагі да беларускага пытаньня.

Гэтае інтэрвію карэспандэнту “Frankfurter Rundschau” –адно з апошніх інтэрвію Вольфганга Бэрэндта ў якасьці дэпутата Бундэстагу. Вядомы сацыял-дэмакрат, які неаднаразова вылучаўся ў нямецкі парлямэнт ад бэрлінскай акругі Шпандаў, у апошніх выбарах у Бундэстаг удзелу ня браў.
Паўнамоцтвы Вольфганга Бэрэндта як дэпутата, кіраўніка дэлегацыі нямецкіх парлямэнтароў у Стразбуры, дакладчыка ПАРЭ па Беларусі, заканчваюцца пры канцы студзеня. Падсумоўваючы вынікі дзейнасьці нямецкай дэлегацыі (дарэчы, Нямеччыну ў Стразбуры прадстаўляюць 18 дэпутатаў), Вольфганг Бэрэндт не абыходзіцца бяз рэзкай крытыкі на адрас афіцыйнага Бэрліну.
Нямецкая палітыка, лічыць ён, зараз сканцэнтраваная на Эўрапейскім Зьвязе. Тое, што робіць Рада Эўропы на ўсходзе кантынэнту, надзвычай мала хвалюе кіраўніцтва краіны. Барацьба за дэмакратыю і правы чалавека ў такіх небясьпечных рэгіёнах як Чачэнія, Беларусь, Украіна, Расея, па-сутнасьці, застаецца па-за ўвагай нямецкіх палітыкаў.
Вольфганг Бэрэндт ня ўзгадвае канкрэтных імёнаў, аднак ускосна дае зразумець, каго ён мае на ўвазе. Паводле Бэрэндта, Бундэстаг павінен дэлегаваць у Стразбур менавіта тых сваіх прадстаўнікоў, якія могуць плённа і ў поўную моц працаваць на гэтую эўрапейскую структуру. Пакуль жа, сьцьвярджае Бэрэндт, нямецкія парлямэнтары бачаць у працы ў ПАРЭ ўсяго толькі дадатак да сваёй асноўнай дзейнасьці ў Бундэстагу.
Нямецкі сацыял-дэмакрат спасылаецца на станоўчы досьвед Вялікае Брытаніі – парлямэнтары гэтае краіны на час сваёй дзейнасьці ў Стразбуры вызваленыя ад выкананьня абавязкаў у Лёндане.
Тое, што Бэрлін у сваёй палітыцы сканцэнтраваўся на тэме Эўразьвязу, надзвычай недальнабачна, - перакананы Вольфганг Бэрэндт. Як вынікае з рашэньняў саміту ў Капэнгагене, хуткім часам шмат усходнеэўрапейскіх краінаў застануцца зачыненымі для астатняй Эўропы. У гэтым зьвязку недаравальна недаацэньваць ролю Рады Эўропы, якая адпаведна свайму мандату павінна спрыяць усталяваньню дэмакратычна-прававога стандарту ў гэтым рэгіёне. Паводле Вольфганга Бэрэндта, асаблівай увагі з боку нямецкіх палітыкаў заслугоўвае і Беларусь. Як вядома, статус гэтай краіны ў ПАРЭ як адмыслова запрошанай прыпынены ў зьвязку з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Паводле нямецкага палітыка, сытуацыя са станам дэмакратычных правоў і свабодаў у Беларусі надзвычай складаная. Апошнім часам Менск яшчэ больш ўзмацніў рэпрэсіі супраць апазыцыі, незалежных СМІ, ды праваабарончых групаў, - сьцьвярджае на старонках “Frankfurter Rundschau” Вольфганг Бэрэндт.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: