Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бензін можна будзе прадаваць толькі за рублі 13:25, 08/01/2003
Была зьмененая Ўстава аб парадку ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю і аказаньня паслуг грамадзянам за замежную валюту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад 23.12.97г. (пратакол №28.5). Як паведамілі карэспандэнту ІА “ЭКОПРЕСС” у Нацыянальным банку, спыняецца выдача Нацыянальным банкам ліцэнзіяў на рэалізацыю за замежную валюту паліва (бензін, дызельнае паліва, звадкаваны газ) на аўтазаправачных станцыях. Ліцэнзіі, атрыманыя раней, будуць адазванымі яго Галоўнымі кіраваньнямі па меры сыходу іх тэрміну дзеяньня.
Такое рашэньне, пракамэнтавалі ва Ўпраўленьні інфармацыі Нацбанку, прынятае з мэтай выкананьня мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы падвышэньня рэальнага попыту па рэалізацыі Праграмы падвышэньня рэальнага попыту эканомікі Рэспублікі Беларусь на грошы, а таксама ў сувязі з тым, што ўсе юрыдычныя асобы маюць роўныя магчымасьці па набыцьці замежнай валюты на розных сэктарах валютнага рынку. Зьмены стануць мажлівымі праз 10 дзён з дня іх уключэньня ў Нацыянальны рээстар прававых актаў Рэспублікі Беларусь.