|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Барыс Нямцоў сам сябе дэпартаваў? 14:21, 08/01/2003, Прэсавая служба АГП Тэкст гэтага юрыдычнага дакуманту кажа: “Судзьдзя суда Цэнтральнага раёну г.Менску Кіркоўскі П.А. разгледзіў скаргу Нямцова Барыса Яфімавіча на неправамоцнае рашэньне аб ягонай дэпартацыі за межы Рэспублікі Беларусі, пастанавіў: У скарзе Нямцоў Б.Я. просіць прызнаць незаконным і адмяніць рашэньне аб ягонай дэпартацыі за межы Рэспублікі Белдарусь. З заявы вынікае, што рашэньне аб высылцы не прымалася. Праверка тых парушэньняў, на якія спасылаецца ў скарзе заявіцель, арт.27 Закона Рэспблікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь” адносіцца да кампетэнцыі Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму пракурораў. Пры такіх абставінах знаходжу, што скарга не падлягае разгляду ў судох праз яе непадведамственнасьць, у распачынаньні справы варта адмовіць. Кіруючыся арт.245 ч.1 ГПК Рэспублікі Беларусь, судзьдзя вызначыў: У распачынаньні справы па скарзе Нямцова Барыса Яфімавіча на неправамоцнае рашэньне аб дэпартацыі адмовіць праз непадведамственнасьць суду. Патлумачыць заявіцелю, што яму варта зьвярнуцца ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. На вызначэньне можа быць пападзеная прыватная скарга ці прынесены прыватны пратэст цягам 10 дзён”. Адвакат Яўген Лабановіч, які прадстаўляе інтарэсы расейскага палітыка ў Беларусі, так пракамэнтаваў гэтае судовае рашэньне: --Відавочна, што судзьдзя Кіркоўскі вызначыў факт адсутнасьці рашэньня аб дэпартацыі Нямцова. Нібыта ніхто такога рашэньня не прымаў, а Нямцова ніхто нікуды не дэпартаваў. І абскардзіць нібыта няма чаго. А тыя парушэньні закона, якія былі дапушчаныя работнікамі КДБ, непадведамственныя суду і павінны быць абскарджаныя генэральнаму пракурору. Тым самым старшыня раённага суда ўскосна даў зразумець, што дзеяньні работнікаў КДБ зьявіліся, па сутнасьці, свавольствам. Акрамя таго, бліжэйшым часам нарэшце паступіць адказ на скаргу майго даверцы, пададзеную яшчэ ў лістападзе да Савета міністраў РБ. Якую ступень палітычнай няграматнасьці прадэманструе гэты орган дзяржаўнай улады, нават не магу сабе ўявіць. Нягледзячы на тое, што вызначэньне суда Цэнтральнага раёну нас шмат у чым задавальняе – хоць бы прызнаньнем самога факта адсутнасьці рашэньня аб дэпартацыі, па ўзгадненьні з маім даверцам будзе пададзеная прыватная скарга ў Менскі гарадзкі суд, бо мы зацікаўленыя ў публічным і галосным разлядзе справы па яе сутнасьці і атрыманьні адназначнага пацьверджаньня права Барыса Нямцова, як і любога іншага грамадзяніна Расеі, свабодна наведваць тэрыторыю Беларусі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|