Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барысаўскія апазыцыянэры папрасілі прытулку ў Нямеччыне й Бэльгіі 09:59, 08/01/2003
Днямі два барысаўскія апазыцыянэры — Ігар Закрэўскі й Сяргей Пезкін — папрасілі палітычнага прытулку на Захадзе. Як паведамляе Радыё Свабода, Ігар Закрэўскі папрасіў прытулку ў Нямеччыне, а Сяргей Пезкін са сваім 14-гадовым сынам — у Бэльгіі. Ігар Закрэўскі й Сяргей Пезкін цягам апошняга году правялі тры пікеты — адзін ля расейскай амбасады супраць анэксіі Беларусі, за які атрымалі 10 сутак арышту, і два пікеты — супраць новага закону пра веравызнаньні.
Такім чынам, сьпіс беларускіх палітычных уцекачоў папоўніўся. Толькі з аднаго Барысава эмігравалі сем чалавек. Раней за Ігара Закрэўскага і Сяргея Пезкіна на Захад выехалі Аляксандар Абрамовіч, Сяргей Падзолка, Аляксандар Барадуля, Зьміцер Фядорчанка і Антон Цялежнікаў. Аляксандар Абрамовіч жыве цяпер у ЗША, а ўсе астатнія — у краінах Заходняй Эўропы. Эміграцыйныя ўлады Бэльгіі пасялілі Сяргея Пезкіна з сынам у кватэры ў Антвэрпэне — горадзе, які ўпадабалі некалькі дзясяткаў выхадцаў зь Беларусі, якія ўжо маюць палітычны прытулак.