Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь разьлічылася за энэргарэсурсы 13:26, 08/01/2003, КоммерсантЪ
Беларусь цалкам пагасіла запазычанасьць за 2002г. за энэргарэсурсы, пастаўленыя Расеяй. Як паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі рэспублікі, да 31 сьнежня заставалася запазычанасьць за прыродны газ перад ЗАТ “Транс Нафта” ў памеры $6,9 млн.
Урад рэспублікі паставіў задачу аплаціць плацяжы, а таксама ў поўным аб’ёме разьлічыцца за электраэнэргію ў тэрмін да 5 студзеня 2003г., што і не было выканана. 8 студзеня прадстаўнікі Мінэнэргетыкі Беларусі паведамілі РБК, што беларускі бок плянуе цалкам разьлічыцца з пазыкамі за расейскі газ да лета наступнага году. Агульная пазыка Беларусі расейскаму ААТ “Газпром” да канца мінулага году была зьніжана прыкладна да $130 млн. Як адзначылі ў міністэрстве, самі выплаты сталі магчымымі дзякуючы больш жорсткай дысцыпліне. Сёлета ўсе прадпрыемствы абавязкова будуць аплочваць 100%.