Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяржкантроль арыштаваў у кінэматаграфістаў апаратуру
09:54, 08/01/2003, Альгерд Невяроўскі, Радыё Свабода

Прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю арыштавалі апаратуру коштам прыкладна 15 тысяч даляраў, якой карысталіся сябры Саюзу кінэматаграфістаў. Афіцыйная прычына арышту — апаратура не была залічаная на балянс Саюзу. Але кінарэжысэр Юры Хашчавацкі не выключае, што акцыя дзяржаўных кантралёраў мела палітычны характар.

Некалькі чыноўнікаў з Камітэту дзяржаўнага кантролю прыйшлі ў Саюз кінэматаграфістаў і арыштавалі апаратуру для гуказапісу, а таксама асабістыя рэчы сяброў Саюзу. Арыштаваная апаратура ёсьць уласнасьцю расейскай фірмы “Кінафабрыка імя Дзьмітрыя Харытонава”, і яна знаходзілася ў Беларускім саюзе кінэматаграфістаў на адказным захаваньні. На гэтай апаратуры рабіліся многія беларускія фільмы.
Распавядае сьведка падзеяў, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі:
-- Прыйшлі з Камітэту дзяржкантролю, арыштавалі апаратуру й вывезьлі яе. Чым яны матывавалі? Тым, што апаратура гэтая знаходзілася на адказным захаваньні, а яе трэба было, як яны кажуць, правесьці праз мытню. Але справа ў тым, што яе ніхто ў Беларусь ня ўвозіў. Гэтая фабрыка купіла апаратуру тут. І ўвогуле пачалося нейкае дзікунства. Аказваецца, калі ў вас на рабоце стаяць нейкія тэпці, то іх трэба браць на балянс. Гэта цалкам паважна было сказана. Аказваецца, калі ты прынёс сваю рэч, значыць яна ўмомант становіцца дзяржаўнай.
Кантралёры таксама арыштавалі асабістыя рэчы супрацоўніц кінастудыі “Тацяна” і некалькі карцінаў мастачкі Браніславы Лобан, якія віселі ў Саюзе кінэматаграфістаў. Юры Хашчавацкі не выключае, што гэтая акцыя Камітэту дзяржкантролю была палітычна матываваная:
--Я за ўсім гэтым бачу трохі іншы падыход, а ня проста там нейкую чыноўніцкую дурасьць. Я думаю, што гэта ўсё матывавана, у прыватнасьці, маёй прысутнасьцю на студыі. Незадаволенасьцю уладаў некаторымі іншымі сябрамі Саюзу кінэматаграфістаў. Мне здаецца, гэта зроблена, каб, груба кажучы, паспрабаваць заткнуць яшчэ два-тры рты, якія яны ў нашай краіне ня хочуць чуць.
Цяпер расейская кінафабрыка і Беларускі саюз кінэматаграфістаў вядуць з Камітэтам дзяржкантролю перамовы і спрабуюць вярнуць арыштаваную маёмасьць. Паводле Юрыя Хашчавацкага, калі перамовы не прынясуць плёну, кінэматаграфісты будуць адстойваць свае правы праз суд.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: