Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы суд за “паклёп” на Лукашэнку 10:05, 08/01/2003
Аксана Новікава, якая абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, хутка паўстане перад судом. Падставаю для крымінальнай справы сталі ўлёткі, у якіх, у прыватнасьці, сьцьвярджалася аб датычнасьці Аляксандра Лукашэнкі да зьнікненьня апазыцыйных дзеячоў.
Як паведамляе Радыё Свабода, сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Максім Падзярэй адмовіўся выклікаць службовых асобаў, каб тыя далі зьвесткі, якія б засьведчылі тое, што Лукашэнка мае адносіны да зьнікненьня вядомых у краіне людзей. Аксану Новікаву папярэдзілі, што на гэтым тыдні ёй прад’явяць канчатковае абвінавачваньне і накіруюць справу ў суд.