Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сувязі з надыходзячым уступленьнем у ЭЗ і НАТО Латвія будзе распрацоўваць новую замежнапалітычную канцэпцыю. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", паведаміла міністар замежных справаў Латвіі Сандра Калніэтэ ў апублікаваным у панядзелак інтэрвію расейскай газэце ў Рызе “Телеграф”. Паводле Калніэтэ, распрацоўка новай замежнапалітычнай канцэпцыі абумоўленая тым, што ўжо дасягнутыя мэты, якія пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвія лічыла прыярытэтнымі – краіна запрошаная ўступіць у ЭЗ і НАТО.
Зараз заявіла Калніэтэ, “усе сілы будуць накіраваныя на стабілізацыю сытуацыі ў памежнай зоне, уключна з супрацоўніцтвам зь Беларусьсю і Расеяй, каб умацаваць нашу ўсходнюю мяжу”. “Мы павінны сфармуляваць і рэгіянальныя інтарэсы Латвіі, а таксама палітыку адносна краін, якія ўваходзяць у СНД”, - адзначыла міністар. Пэрспэктывы расейска-латвійскіх адносінаў Калніэтэ бачыць у кантэксьце разьвіцьця дыялёгу Расеі з НАТО. На яе думку, Латвія будзе “адной з тэмаў гэтага дыялёгу, а таксама ягонай часткаю”. “Тым больш, што Латвія на правах паўнапраўнага ўдзельніка будзе старшыняваць у Радзе Расея-НАТО”, -- падкрэсьліла кіраўнік латвійскага замежнапалітычнага ведамства. Кіраўнік латвійскага МЗС мяркуе, што разьвіцьцю расейска-латвійскіх адносінаў будзе спрыяць зьмена пакаленьняў, якая “падвышае ўзровень талерантнасьці ў грамадзтве”. На думку Калніэтэ, “новае пакаленьне ўжо ня так эмацыйна ставіцца да мінулага, як людзі старэйшага веку”.