Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Місія АБСЭ аднаўляе працу ў Беларусі
09:33, 08/01/2003

Беларусь і Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе дамовіліся пра вяртаньне ў Менск эўрапейскіх назіральнікаў. Згодна падпісанаму 31 сьнежня мэмарандума, новая місія АБСЭ ў Беларусі павінна штогод аднаўляць свой мандат, а ейныя супрацоўнікі ня будуць мець дыпляматычнага статуса. Кіраўніцтва Беларусі стаяла на тым, каб прадстаўніцтва АБСЭ ня “ўмешвалася ва ўнутраныя справы краіны”. На думку беларускіх уладаў, супрацоўнікі арганізацыі павінны надзяляць менш увагі праблемам, зьвязаным з захаваньнем правоў чалавека і дэмакратычным пераўтварэньням у краіне. Замест гэтага, лічаць у МЗС Беларусі, місія АБСЭ павінна супрацоўнічаць зь беларускімі ўладамі.

Новы мандат офісу АБСЭ прадугледжвае тры галоўныя задачы – перш за ўсё, дапамагаць беларускім уладам у будаўніцтве дэмакратычных інстытутаў, а таксама забясьпечваць вяршынства закона і дапамагаць у арганізацыі кантактаў з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі.
Другая задача – дапамагаць уладам ажыцьцяўляць эканамічную і экалягічную дзейнасьць. У свой час менавіта на гэтым настойваў Аляксандар Лукашэнка, калі паўставала пытаньне аб падаўжэньні візаў супрацоўнікам КНГ АБСЭ.
Трэцяя задача -- назіраць і рабіць справаздачы наконт першых дзьвюх задач.
Урад Беларусі ўхваліў рашэньне кіраўніцтва АБСЭ. Пры гэтым у заяве афіцыйнага Менску падкрэсьліваецца, што пагадненьне пацьвярджае словы, выказаныя беларускімі дыпляматамі раней аб тым, што папярэдняя каманда АБСЭ “ўмешвалася ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, падрывала давер да беларускага ўрада, а таксама ўпэўненасьць беларускага народа”.
Акрамя таго, Менск заклікаў краіны ў складзе АБСЭ адмяніць “безгрунтоўную дыскрымінацыйную візавую забарону”, аднак амбасадар ЗША ў АБСЭ Стывен Мінікес падкрэсьліў, што “рэальны прагрэс будзе залежыць ад супрацоўніцтва ў рэалізацыі дамоўленасьцяў, якое паўплывае на паважлівае стаўленьне да працы офісу АБСЭ ў Менску”.
Пра тое самае казалі і ўлады Даніі, якая зьяўляецца зараз калектыўным старшынёй Эўразьвязу. Капенгаген, у цэлым вітаў прынятае Менскам рашэньне і заклікаў беларускія ўлады захоўваць свае забавязкі ў сфэры забесьпячэньня правоў і свабодаў сваіх грамадзянаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: