Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэйтынг Лукашэнкі нязначна падвысіўся
16:16, 08/01/2003

За тры апошнія месяцы леташняга году рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі нязначна падвысіўся. Такія вынікі апытаньня, праведзенага ў сьнежні незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьсьледаваньняў. Зь верасьня па сьнежань 2002 году палітычны рэйтынг Лукашэнкі вырас з 27 да 30,5 адсоткаў. Нявыключана, што прычына росту рэйтынгу заключаецца ў павелічэньні сярэдніх заробкаў, пра якія пераможна рапартаваў урад. Аднак паводле ацэнак міжнародных фінансавых арганізацыяў, леташняе падвышэньне заробкаў у Беларусі можа негатыўна паўплываць на эканамічную сытуацыю ў будучыні, але на кароткі час яно, безумоўна, павялічвае сымпатыі да ўлады.


1. Ці задаволеныя Вы тым, як А. Лукашэнка кіруе краінай?

Хутчэй незадаволены

41.6

Часткова задаволены, часткова не

36.2

Хутчэй задаволены

18.8

ЦА/НА

3.4




2. Калі б заўтра зноў адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі, за каго б вы прагаласавалі? (Адкрытае пытаньне)

А. Лукашэнка

30.5

В. Ганчарык

5.0

С. Гайдукевіч

3.1

Іншы палітык (менш 2% галасоў кожны)

9.0

Іншы адказ

9.0

ЦА/НА

43.4




3. Калі б на новых выбарах кандыдатамі ў прэзыдэнты былі наступныя палітыкі, за каго зь іх Вы маглі б прагаласаваць?

Прагаласаваў бы за А. Лукашэнку

23.9

Прагаласаваў бы за кандыдата, якога А. Лукашэнка назваў бы сваім пераемнікам

8.2

С. Гайдукевіч, кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі

5.2

В. Палевікова, кіраўнік жаночай партыі "Надзея"

4.4

С. Шушкевіч, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады

3.7

А. Лябедзька, кіраўнік Аб`яднанай грамадзянскай партыі

3.3

М. Марыніч, кіраўнік беларускай асацыяцыі "Дзелавая ініцыятыва"

3.0

В. Вячорка, кіраўнік Беларускага народнага фронту "Адраджэньне"

2.2

З. Пазьняк, кіраўнік Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі "Беларускі народны фронт"

2.0

С. Калякін, кіраўнік Партыі камуністаў беларускай

1.7

Н. Статкевіч, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"

1.4

В. Фралоў, кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў парлямэнце

1.0

А. Бухвостаў, кіраўнік Партыі працы

0.3

За іншага кандыдата

7.0

ЦА/НА

32.7




4. Як Вы думаеце, за час пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў рэйтынг А. Лукашэнкі (гатоўнасьць насельніцтва краіны галасаваць за яго ў наступныя выбары) падвысіўся ці панізіўся?

Панізіўся

66.1

Падвысіўся

14.1

ЦА/НА

19.8




5. Як Вы ставіцеся да адмены канстытуцыйнага абмежаваньня, якое не дазваляе А.Лукашэнку займаць прэзыдэнцкую пасаду больш за два тэрміны запар?

Адмоўна. Лічу гэтае абмежаваньне павінна быць захаваным

57.0

Станоўча. Лічу, што гэтае абмежаваньне павінна быць адмененае

27.6

ЦА/НА

15.4




6. Калі адбудзецца рэферэндум па зьмене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасьці зь якім А. Лукашэнка зможа зноў быць абраным прэзыдэнтам (згодна дзейнай Канстытуцыі ён ня можа абірацца ў трэці раз), як Вы будзеце галасаваць?

Буду галасаваць супраць такога зьмяненьня Канстытуцыі

50.7

Буду галасаваць за такое зьмяненьне Канстытуцыі

22.4

Пакуль ня ведаю, пагляджу па абставінах

21.0

Ня буду ўдзельнічаць ў такім рэферэндуме

5.5

НА

0.4






напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: