Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каардынатару ЗУБРа адмовілі ў датэрміновым вызваленьні
16:37, 08/01/2003, ЗУБР

Сёньня аднаму з каардынатараў руху ЗУБР Аляксею Шыдлоўскаму стала вядома, што суд Цэнтральнага раёну адмовіў яму ў датэрміновым вызваленьні ад папраўчых прац. Летам 2001 году судом Партызанскага раёну гораду Менску па абвінавачваньні ў псаваньні дзяржаўнай маёмасьці Аляксей Шыдлоўскі быў асуджаны да двух гадоў папраўчых прац. Суд палічыў, што менавіта пад гэты артыкул падпадае нанясеньне палітычных графіці. Вырак уступіў у сілу ў лістападзе 2001 году. З таго часу кожны месяц на карысьць дзяржавы ў Шыдлоўскага вылічваецца 20% заробку. Пасьля сканчэньня тэрміну пакараньня інспэкцыя па папраўчых працах падала ў суд Цэнтральнага раёну Менску дакумэнты на вызваленьне Шыдлоўскага ад пакараньня.

Нягледзячы на адсутнасьць парушэньняў закону з моманту вынясення прысуду, станоўчыя характарыстыкі зь месца працы і забавязак калектыву газэты “Наша ніва”, дзе працуе Шыдлоўскі, узяць яго пад апеку, зубру адмовілі ў вызваленьні без тлумачэньня прычынаў. Акрамя гэтага суд пазбавіў Шыдлоўскага права надалей зьвяртацца ў судовыя органы з такой просьбай.
“Суд ня меў ніякіх падставаў адмаўляць мне ў датэрміновым вызваленьні. Фактычна гэта фармальная працэдура. З колькасьці больш чым 15 чалавек, чые дакумэнты падаваліся разам з маімі, я стаў адзіным, каму адмовілі. Рашэньню суда зьдзівіліся нават у інспэкцыі па папраўчых працах, але сказалі, што я павінен разумець, з чым зьвязана адмова. Натуральна, пасьля гэтага ў мяне няма сумневаў, што адмаўленьне датэрмінова мне вызваліць ад пакараньня выклікана маёй дзейнасьцю ў руху ЗУБР і, у прыватнасьці, нашай актывізацыяй у апошні час”, - патлумачыў Аляксей Шыдлоўскі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: стенды Banner, Roll-Up для проведения презентаций
цены на экскаваторы, кран-манипулятор, строительная техника
устройство дренажа