Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ганс-Георг Вік: Лукашэнку час прывыкаць да новага палітычнага клімата
10:11, 08/01/2003

Пэрспэктывы разьвіцьця адносінаў Беларусі з эўрапейскай супольнасьцю ў 2003 годзе не шмат абяцаюць, лічыць былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. У інтэрвію БелаПАН ён адзначыў, што на дадзены момант адсносіны паміж Беларусьсю і эўрапейскімі інстытутамі “напружаныя”. “Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году Аляксандар Лукашэнка ініцыяваў жорсткія меры супраць грамадзкіх арганізацыяў, якія падтрымліваюць апазыцыю, а таксама супраць незалежных СМІ, - сказаў Вік. – Тым самым, Лукашэнка ўсё больш і больш адварочвае краіну ад прынцыпаў дэмакратычных трансфармацыйных працэсаў, усталяваных АБСЭ і эўрапейскай супольнасьцю”.

Аднак, як адзначыў былы кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі, за апошнія два гады ў краіне ўсё ж такі дасягнуты “некаторы прагрэс у працэсе дэмакратычнай трансфармацыі”. У прыватнасьці, паводле ягоных словаў, палітычныя структуры адасобіліся ад грамадзянскай супольнасьці, створаная сетка незалежных назіральнікаў за выбарамі. Ганс-Георг Вік таксама зьвярнуў увагу на тое, што на дадзены момант адбываюцца значныя перамены, якія змогуць паўплываць на далейшае разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі. Паводле ягоных словаў, з прыняцьцем праз два гады ў сябры Эўрапейскага зьвязу і НАТО краін Балтыі і Польшчы, Беларусь стане непасрэдным суседам ЭЗ. “Расея, зьвязаная зь Беларусьсю саюзам, пакуль яшчэ невыразнага характару, вельмі блізка падышла да НАТО, і будзе мець цесную сувязь з краінамі Эўрапейскага зьвязу, - сказаў Вік. - Пытаньне ў тым, ці жадае Беларусь заставацца аўтсайдэрам гэтага сусьветнага інтэграцыйнага працэсу, якім яна зьяўляецца зараз і будзе працягваць заставацца, калі і далей ня будзе арыентавацца на эўрапейскія стандарты ў галоўных пытаньнях правоў чалавека, дэмакратыі, вяршынства закону й прынцыпаў рынкавай эканомікі”.
Як лічыць Вік, насельніцтва Беларусі шмат у чым знаходзіцца “спераду прэзыдэнта ў разуменьні пераменаў, якія адбываюцца вакол краіны, і ў сваім поглядзе на будучыню Беларусі”. “У сувязі з тым, што грамадзкая думка – як у Беларусі, так і ў Расеі – зараз на баку ЭЗ і ягоных дэмакратычных каштоўнасьцяў, зразумела, што беларускаму лідэру прыйшоў час прыладкавацца да новага палітычнага клімата ў краіне і адкрыць Беларусь для сапраўднай дэмакратыі, вяршынства закона і павагі правоў чалавека, - сказаў былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску. – Калі гэта адбудзецца, Беларусь будзе разьвівацца як інтэграваная частка дэмакратычнай Эўропы і як краіна, вольная ад страху”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: