Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пазыкі па заробку да 1 студзеня ліквідаваць не ўдалося 10:23, 08/01/2003
Нягледзячы на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі, ураду і органам дзяржаўнага кіраваньня на месцах не ўдалося ліквідаваць запазычанасьць па заробку да 1 студзеня. Аб’ём нявыплачанага суб’ектамі гаспадараньня заробку складае каля 10 мільярдаў рублёў.
“Калі сыходзіць з таго, што месяцовы фонд заробнай платы прыкладна 550 млрд. рублёў, то 10 мільярдаў не такая ўжо вялікая сума, але для многіх арганізацыяў, асабліва тых, якія знаходзяцца ў стадыі банкруцтва, для стратных прадпрыемстваў, гэта вельмі складана”, - заявіў 2 студзеня ў этыры беларускай тэлевізіі галоўны дзяржаўны інспэктар працы Іван Селядзеўскі. Найвялікшая сума запазычанасьці, як паведамляе БелаПАН, прыпадае на сельскагаспадарчыя арганізацыі. Паводле Селядзеўскага, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў “прыклалі вялікія намаганьні – узялі крэдыты, выкарысталі натуральную аплату і гэтак далей, каб неяк да новага году забясьпечыць працаўнікоў заробнай платай, але не ўдалося”. Пазыкі па заробку за 2002 год маюць Менская, Берасьцейская і Магілёўская вобласьці. “Пытаньне аб запазычанасьці стаяла на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў 31 сьнежня. Кіраўніцтва рэспублікі прыняла заяву, што 31-га і ў пачатку наступнага месяца новага году заробная плата будзе сплачаная цалкам”, - паведаміў Селядзеўскі.