Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзясяткі тысяч асобнікаў новага выпуску газэты “ЗУБР” атрымалі жыхары Горадні адразу пасьля навагодніх сьвятаў. Газэты трапілі ў паштовыя скрыні жыхароў мікрараёнаў Дзявятаўка, Вішнявец і Форты. Дзякуючы газэце жыхары гораду атрымалі навагоднія віншаваньні ад ЗУБРа, а таксама магчымасьць прачытаць аб выніках дзейнасьці руху за год. Апрача гэтага, па ўсім горадзе зьявіліся ўлёткі зь лёзунгам “Ён павінен сысьці!”
У сувязі з патрабаваньнем кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі перазаключыць раней падпісаныя дамовы з павелічэньнем арэнднай платы ў 10 разоў, лідэры БКДП, Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Свабоднага прафсаюзу металістаў, Дэмакратычнага прафсаюзу транспартнікаў і Беларускага незалежнага прафсаюзу распаўсюдзілі зварот да прафсаюзных арганізацыяў, сябрам прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. “Нас спрабуюць любым чынам высяліць і, тым самым, пазбавіць юрыдычнай адрэсы. Каардынуючы свае дзеяньні з выканаўчай уладаю, кіраўніцтва ФПБ ня робіць тайны з таго, што БКДП і прафсаюзы, якія ўваходзяць у яго, ня знойдуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь магчымасьці атрымаць новую юрыдычную адрэсу. У выніку, праз задумку прэзыдэнцкіх паліттэхнолягаў, незалежны прафсаюзны рух Беларусі стане перад рэальнай пагрозай ліквідацыі”, - гаворыцца ў звароце.
Галяндзкае аддзяленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty Іnternational адправіла на імя Аляксандра Лукашэнкі чарговы зварот з патрабаваньнем высьвятліць праўду пра лёс зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Зварот падпісалі больш за 450 грамадзянаў Галяндыі – звычайных жыхароў невялікіх галяндзкіх гарадоў і вёсак. “У Галяндыі ўсё больш людзей непакоіць тое, што расьсьледаваньне аб зьнікненьні Зьмітра Завадзкага, Юры Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага не прасоўваецца. У знак гэтай занепакоенасьці 452 галяндца падпісалі пэтыцыю да Вас на ангельскай мове, якую я дасылаю ў дадатку. Сто сорак людзей асабіста падпісалі ліст да вас, а 312 зь іх пагадзіліся зь ім праз вэб-сайт Міжнароднай Амністыі. Іх імёны зьмешчаныя ў сьпісе дадатку. Яны ўважліва сочаць за інфармацыяй аб гэтых справах, якую ўсё часьцей публікуюць галяндзкія сродкі масавай інфармацыі”, - гаворыцца ў лісьце кіраўніка групы Міжнароднай амністыі галяндзкага горада Наатдорп Эрыка Кісінга.
Мінюст Беларусі бліжэйшым часам плянуе зацьвердзіць дакумэнт, які вызначае правілы перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў на тэрыторыі рэспублікі. Пра гэта "Интерфаксу" паведамілі ў Камітэце па рэлігіі пры Савеце міністраў Беларусі. У дакумэнце выкладзеныя асноўныя сьцьверджаньні, якія будуць дэталізаваць нормы новага закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 30 кастрычніка 2002 году.
У сьнежні 2002 году сацыёлягі НІСЭПД зафіксавалі спад колькасьці прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй. За аб’яднаньне Беларусі й Расеі ў адзіную дзяржаву выказаліся 21,2% апытаных – гэта самы нізкі паказчык з 1999 году. Паводле дадзеных сацыёлягаў леташні сьнежань стаў своеасаблівым паваротным пунктам, бо да гэтага часу, пачынаючы з прыходу да ўлады ў Расеі Ўладзімера Пуціна, колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй няўхільна павялічвалася.
Дзьмухаўцы для хамячкоў 11:01, 09/01/2003, Людміла Гразнова, каардынатар Хартыі’97 па правох чалавека
9 студзеня Юры Бандажэўскаму, вядомаму навукоўцу ў галіне радыяцыйнай мэдыцыны, доктару, прафэсару, былому рэктару Гомельскага мэдычнага інстытута, сябру некалькіх акадэміяў спаўняецца 46 гадоў. Свой дзень народзінаў ён адзначае не ў коле сям’і і калег, а сярод вязьняў Кальварыйскай турмы. Нягледзячы на просьбы міжнароднай грамадзкасьці вызваліць навукоўца ці хоць даць яму магчымасьць праводзіць навуковыя дасьсьледаваньні, Бандажэўскі працягвае адбываць 8-гадовы турэмны тэрмін. Паводле ўказа прэзыдэнта ён быў арыштаваны і асуджаны за хабар. Факт дачы хабару судом не даказаны.
Сьледчы менскай гарадзкой пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка заявіў Радыё Свабода, што мае намер прыпыніць расьсьледаваньне справы пра зьнікненьне Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Гэтае рашэньне пакуль не прынятае, аднак адпаведныя дакумэнты рыхтуюцца, паведаміў Уладзімер Чумачэнка. Сваё рашэньне ён тлумачыць марнасьцю спробаў пасьпяхова завершыць справу ў найбліжэйшы час.
На 5–7 лютага заплянаваны візыт у Менск дэлегацыі ПА АБСЭ на чале з дэпутатам Бундэстага Утай Цапф. Рашэньне пра візыт прынятае ўчора ў часе паседжаньня працоўнае групы ПА АБСЭ па Беларусі. Як стала вядома Радыё Свабода, зараз вядзецца актыўная падрыхтоўка да гэтай паездкі. У выніку гэтага візыту будуць зробленыя рэкамэндацыі для зімовай сэсіі АБСЭ, якая адбудзецца пры канцы лютага. Мяркуецца, што ў часе сэсіі будзе канчаткова вызначаны галоўны зьмест працы новага офісу ў Менску.
Беларусь “зацікаўленая ў хуткім вырашэньні паўночнакарэйскага крызысу мірнымі сродкамі і недапучшэньні эскалацыі канфлікту”. Як паведамілі карэспандэнту "Росбалт" у сераду ў прэсавай службе МЗС Беларусі, гэткая пазыцыя беларускага боку была абвешчаная падчас пазачарговай сэсіі Рады кіроўчых Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (кіроўчы орган МАГАТЭ).
У 2003 годзе Расеі давядзецца мець справу зь непрапарцыйным разьмеркаваньнем нацыянальнага даходу, захаваецца і залежнасьць ад прыродных рэсурсаў. У гэтай краіны вялікая колькасьць праблемаў. У заходніх СМІ Расею з падачы Вашынгтону залішне ўзносяць, у ёй бачаць надзейнага неапалітычнага партнёра й бясьпечны рэгіён для інвэстыцыяў. Аднак праўда ў тым, што Расея – краіна трэцяга сьвету, якая прэтэндуе на статус сусьветнай дзяржавы (зь ядзернай зброяй). Для гэтае краіны характэрныя ўсе рызыкі сярэдне разьвітой краіны з адсталай эканомікай.
У 2002 годзе ў Баранавічах стабільна працавалі ўсяго тры прадпрыемствы – станкабудаўнічы і аўтаагрэгатны заводы, а таксама камбінат харчовых прадуктаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Анатоль Перапёлкін на паседжаньні выканкаму, дзе падсумоўваліся вынікі працы за леташні год.
Броварскі завод Слуцку, Менаблвыканкам, Слуцкі гарвыканкам і Маскоўскі безалькагольны кабінат “Очаково” падпісалі двухбаковае пагадненьне аб намеры супрацоўніцтва.
Летась у Беларусі на пажарах загінула 1 тыс. 272 чалавекі. Пра гэтым як паведамілі карэспандэнту "Росбалт" у МЧС рэспублікі, сярод загінулых 86 дзяцей. Акрамя гэтага, розныя траўмы і апёкі на пажарах атрымалі 453 беларуса.
Польшча “паступіла няслушна, калі ўвяла абмежаваньне на ўвоз дызельнага паліва з 1 студзеня новага году і не дачакалася зьмены пагадненьня”. Так пракамэнтаваў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк у этыры Беларускае тэлевізіі ўвядзеньне польскім бокам абмежаваньняў для кіроўцаў грузавых аўтамабіляў на ўвоз у краіну паліва неабкладзенага мытнымі пошлінамі.
Рада Эўропы аб’явіла ў сераду ў Стазбургу пра публікацыю штогадовай дэмаграфічнай справаздачы па 44 краінах арганізацыі за пэрыяд з 1 студзеня 2001 году па 1 студзеня 2002 году. У справаздачу таксама ўключаныя Саюзная Югаславія і Беларусь.
У Баўгарыі пры агульным росьце ў краіне колькасьці замежных гасьцей колькасьць турыстаў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны за 11 месяцаў 2002 году значна скарацілася ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2001 году.
Канец ХХ-пачатак ХХІ стагодзьдзяў увойдуць у гісторыю Белавескае пушчы як пэрыяд неверагодных узрушэньняў, пакутаў і пагроз. Менавіта ў гэты пэрыяд прыродныя рэсурсы Белавескае пушчы ў чарговы раз сталі эксплютавацца такімі мэтадамі і ў такой колькасьці, што ўзьнікла пагроза ліквідацыі Белавескага Першабытнага Леса і страты ўнікальнага прыроднага комплексу для будучых пакаленьняў.