Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Летась у Баранавічах стабільна працавалі ўсяго тры прадпрыемствы 14:34, 09/01/2003
У 2002 годзе ў Баранавічах стабільна працавалі ўсяго тры прадпрыемствы – станкабудаўнічы і аўтаагрэгатны заводы, а таксама камбінат харчовых прадуктаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Анатоль Перапёлкін на паседжаньні выканкаму, дзе падсумоўваліся вынікі працы за леташні год.
Паводле ягоных дадзеных, 15 прамысловых прадпрыемстваў у 2002 годзе сталі стратнымі (у 2000 годзе такіх налічвалася 4, у 2001 - 11). Запасаў гатовай прадукцыі на складох баранавіцкіх суб’ектаў гаспадараньня набралася на суму 23 млрд. рублёў, што складае каля 50 адсоткаў гарадзкога бюджэту за леташні год. Зь дзевяці прагнозавых паказчыкаў горад выканаў толькі пяць – чатыры асноўныя ня выкананыя. У прыватнасьці, узровень прамысловай вытворчасьці склаў ня менш 90 адсоткаў адносна ўзроўня 2001 году (пры прагнозе 108,5 адсоткаў), вытворчасьць таварнай прадукцыі - 90 адсоткаў (прагноз - 107 адсоткаў), аб`ём экспарту склаў 88,4 адсоткі да ўзроўню папярэдняга году (пры прагнозе 107 адсоткаў).