Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Очаково” плянуе інвэстыраваць у Слуцкі піўзавод 14:31, 09/01/2003
Броварскі завод Слуцку, Менаблвыканкам, Слуцкі гарвыканкам і Маскоўскі безалькагольны кабінат “Очаково” падпісалі двухбаковае пагадненьне аб намеры супрацоўніцтва.
У аснову пагадненьня пакладзеная рэалізацыя інвэстыцыйнага праекту беларускага прадпрыемства з інвэстыраваньнем у 30 млн. даляраў. Зараз статутны капітал Слуцкага броварнага заводу складае 1 млрд. бел. руб. Прадпрыемства выпускае 12 гатункаў піва. Пры гэтым рэнтабельнасьць вытворчасьці адмоўная. Як паведамляюць “Белорусские новости” з спасылкаю на АТН, кампанія “Очаково” мае намер інвэстыраваць у тэхнічнае і тэхналягічнае перазабесьпячэньне Слуцкага піўзаводу да 30 млн. даляраў. Дзякуючы гэтаму магутнасьці беларускай вытворчасьці павялічацца з аднаго з паловаю да пяці мільёнаў дэкалітраў піва ў год. У рамках рэалізацыі праекту плянуецца правесьці працы па падвышэньні трываласьці піва з тэрмінам захоўваньня ня меней за паўтара месяца. Акрамя гэтага, “Очаково” мае намер засвоіць вытворчасьць вінаградных він і высокаякаснага соладу. У якасьці разьліку за выдадзеныя сродкі расейскім вытворцам плянуецца перадаць кантрольны пакет акцыяў.