Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада Эўропы апублікавала штогадовую справаздачу аб дэмаграфіі 11:23, 09/01/2003
Рада Эўропы аб’явіла ў сераду ў Стазбургу пра публікацыю штогадовай дэмаграфічнай справаздачы па 44 краінах арганізацыі за пэрыяд з 1 студзеня 2001 году па 1 студзеня 2002 году. У справаздачу таксама ўключаныя Саюзная Югаславія і Беларусь.
Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", насельніцтва 46 краінаў складала 796,4 млн чалавек у пачатку 2002 году. Гэта сьведчыць пра гадавы прырост у 0,5 адсоткі ці 4,3 млн жыхароў. Пры тым, што рост насельніцтва адзначаны ў большасьці краінаў, у 10 зь іх ён скараціўся. Больш за ўсё - у Латвіі /мінус 0,78 %/, Расеі /мінус 0,6%/ і Баўгарыі /мінус 0,53 %/. Наадварот, значны рост насельніцтва адбыўся ў Ліхтэнштэйне /плюс 1,99%/, Турцыі /плюс 1,83%/ і ў Ірляндыі /плюс 1,4 %/. У дакладзе таксама ёсьць дадзеныя аб нараджаемасьці, сьмяротнасьці, міграцыі, шлюбах і разводах. Зь яго вынікае, напрыклад, што ў 2001 годзе колькасьць эмігрантаў пераўзыходзіла колькасьць імігрантаў у 8 краінах Рады Эўропы. Зь іх 7 – нядаўнія сябры арганізацыі. Нараджаемасьць знаходзіцца ніжэй за парог узнаўленьня насельніцтва практычна ва ўсіх краінах. Нараджэньне пазашлюбных дзяцей павялічылася паўсюль, але ня так пашырана ў краінах Поўднёвай Эўропы. Даклад сьведчыць таксама пра вялікую розьніцу ў працягласьці жыцьця. У мужчын яна вышэй за ўсё ў Ісляндыі /78 гадоў/ і Швэцыі /77,6 гадоў/. Самая нізкая працягласьць жыцьця ў эўрапейскіх мужчын – у Расеі /59 гадоў/, Беларусі /62,8 гады/ і ва Ўкраіне /63 гады/.