Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Вынікі году: нашая вэрсія
16:32, 13/01/2003


 ПАЛIТЫКА 

Юры Бандажэўскі стаў ганаровым грамадзянінам французскага горада
16:00, 13/01/2003

Былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытута, прафэсар Юры Бандажэўскі, асуджаны беларускім судом да васьмі гадоў пазбаўленьня волі, уганараваны званьнем Ганаровага грамадзяніна французскага горада Клермонт-Феранд (горада-пабраціма Гомелю) за працу па вывучэньні наступстваў Чарнобыльскае катастрофы. Пра гэта паведамляецца ў лісьце, дасланым сям’і вядомага навукоўцы мэрам гораду Клермонт-Феранд Сэржам Гадардам. Сп.Гадард таксама запрасіў жонку і дачку Юры Бандажэўскага ў Клермонт-Феранд, дзе ім уручаць узнагароду для прафэсара. Арганізацыяй візыту, як вынікае зь ліста, будзе займацца амбасада Францыі ў Беларусі.

Міжнародная Амністыя зьбірае подпісы з патрабаваньнем расьсьледаваць зьнікненьні беларускіх апазыцыянэраў
15:59, 13/01/2003

Галяндзкае аддзяленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty Іnternational разьмесьціла на сваім веб-сайте зварот, у якім зьмяшчаецца патрабаваньне высьвятліць праўду аб лёсах зьніклых беларускіх апазыцыянэраў – Зьмітра Завадзкага, Юры Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

У Менску пройдуць Дні культуры Ірака
15:58, 13/01/2003

У 2003 годзе ў Багдадзе пройдуць “Дні культуры Беларусі”, а ў Менску – “Дні культуры Ірака”. Дамоўленасьць пра гэта, як паведамляе “БДГ”, дасягнутая ў часе нядаўняе сустрэчы беларускага міністра культуры Леаніда Гуляка з амбасадарам Ірака ў Менску Сальманам Зэйданам.

Замежныя супрацоўнікі новага офісу АБСЭ пачнуць працу 3 лютага
15:31, 13/01/2003

13 студзеня аднавіў працу тэхнічны пэрсанал менскага офісу АБСЭ. Замежныя супрацоўнікі новае місіі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе павінны распачаць працу 3 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміў памочнік па пытаньнях праграмаў беларускага бюро АБСЭ Зьміцер Аляшкевіч.

Міністэрству інфармацыі нададзеныя новыя паўнамоцтвы
15:31, 13/01/2003

Чарговую перарэгістрацыю павінны будуць прайсьці ўсе беларускія тэле- й радыёстанцыі да 1-га чэрвеня. Разьмяркоўваць частоты й выдаваць ліцэнзіі на вяшчаньне цяпер будзе не Міністэрства сувязі, а Міністэрства інфармацыі на чале з М.Падгайным. Адпаведная Пастанова Савету Міністраў падпісана асабіста Г.Навіцкім 30-га сьнежня 2002 г. Юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў ужо сёньня выказваюць асьцярогі, што дзеяньне гэтае Пастановы прывядзе да істотнага скарачэньня колькасьці недзяржаўных электронных СМІ.

Трэці акт
14:08, 13/01/2003, Генадзь Бураўкін, адмыслова для "Белорусских новостей"

У сумятні, звоне, зіхценьні, задусе і тлуме пераднавагодніх і перадкалядных клопатаў, сярод сьвяточных папулісцкіх віншаваньняў і ўзьнёслых усенародных тостаў неяк згубілася, як мне здалося, кароткае паведамленьне аб прыездзе ў Менск у канцы студзеня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Не пачуў я і не прачытаў нідзе ў сувязі з гэтай далёка не радавой падзяй ні сур`ёзных камэнтараў вядомых палітыкаў, ні разваг заўсёды гаваркіх палітолягаў, ні меркаваньняў бойкіх журналістаў. Далібог, маючым адбыцца візітам Паўла Барадзіна ці Генадзя Селязнёва ў праграмах нашай тэлевізіі і на старонках афіцыйных газэт надавалася больш увагі.

Нямецкія праваабаронцы заклікаюць Шэймана вызваліць асуджаных журналістаў
10:52, 13/01/2003

Аддзяленьне арганізацыі Amnesty International (“Міжнародная амністыя”) у Нямеччыне накіравала Генэральнаму пракурору Беларусі Віктару Шэйману ліст з заклікам “неадкладнага вызваленьня журналістаў”, асуджаных за публікацыю крытычных матэрыялаў пра Аляксандра Лукашэнку.

Міліцыянтаў-забойцаў асудзілі да 15 гадоў турмы
10:49, 13/01/2003

Менскі гарадзкі суд пакараў міліцыянтаў Аляксандра Белага і Максіма Астраўлянчыка пазбаўленьнем волі на 15 гадоў. Гэтыя былыя супрацоўнікі ізалятара часовага ўтрыманьня зьбілі затрыманага Мікалая Нагорнага. Суд высьвятліў, што Аляксандар Белы і Максім Астраўлянчык зьбівалі яго цягам шасьці гадзінаў, пакуль не забілі. Судмэдэкспэрты зафіксавалі мноства пераломаў і крывазьліцьцяў.

Суд над экс-кіраўніком “Белхарчпраму” пройдзе ў сакавіку
10:47, 13/01/2003

Судовыя слуханьні адносна былога прэзыдэнта канцэрну “Белхарчпраму” Віктара Казека і ягонага сына Андрэя Казека – начальніка аддзелу збыту РУП “Мінск Крышталь”, заплянаваны на сакавік сёлетняга году ў Менскім гарадзкім судзе. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў канцылярыі суда.

Беларускія ВПС атакавалі фінскі пасажырскі самалёт?
10:44, 13/01/2003

У 1994 годзе, у час пралёту над Беларусьсью, пілёты фінскага пасажырскага самалёту, які ляцеў чартарным рэйсам з Гэльсынкі на выспу Радос, бачылі перад носам самалёту прадмет падобны на ракету. Як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, згодна паведамленьню буйнейшай газэты Фінляндыі “Гэльсынгін санамат”, кіраўніцтва авіякампаніі “Фінэйр” і Дзяржаўнае кіраваньне паветраных перавозак з прычыны “далікатнасьці пытаньня” палічылі мэтазгодным не агучваць здарэньне. Паводле газэты, аэробус А-3000 быў поўны пасажырамі і ляцеў на вышыні каля 10 км у той момант, калі абодва пілёты ўбачылі іскры з сопла ракеты. Капітан самалёту праінфармаваў дыспэтчарскую службу Менску пра ракету, што паднялася перад ляйнэрам. У адказ прагучала толькі паведамленьне аб прыёме інфармацыі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Манаполія ў падарунак
10:55, 13/01/2003, Яраслаў Раманчук, «Белорусская газета»

Аляксандар Лукашэнка сваімі пераданавагоднімі нарматыўнымі актамі зрабіў суайчыньнікам вельмі непрыемны падарунак. Дэкрэт №28 “Аб дзяржаўным рэгуляваньні вытворчасьці, звароту, рэклямы і спажываньня тытунёвых вырабаў”, па сутнасьці, уводзіць манаполію на адным сэгменце рынка. Дэкрэт №30 “Аб дзяржаўным рэгуляваньні вытворчасьці, звароту і рэклямы алькагольнай, нехарчовай і сьпіртаўтрымальнай прадукцыі і этылавага сьпірту” ставіць пад жорсткі кантроль дзяржавы другі важны сэгмэнт таварнага рынку. Манаполія забясьпечваецца “шляхам сыстэмы мераў дзяржаўнага рэгуляваньня і распаўсюджваецца на юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў (...) незалежна ад формаў уласнасьці і ведамственнай падпарадкаванасьці”.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Беларусі адмененыя ільготы для прадпрыемстваў
16:28, 13/01/2003, РБК

У Беларусі адмененыя індывідуальныя падаткавыя і мытныя ільготы для прадпрыемстваў, а таксама ўводзіцца сыстэма дзяржаўнай падтрымкі для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Як паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы, пра гэта гаворыцца ў падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам указе.

Зь лютага магістраль Брэст-Масква будзе платнай і для ўладальнікаў асабістага аўтатранспарту
16:27, 13/01/2003

Зь лютага ўладальнікі асабістага аўтатранспарту будуць плаціць грошы пры карыстаньні галоўнай магістральлю краіны Брэст-Масква. Зараз гэтае правіла дзейнічае для замежных турыстаў і грузавых аўто. Для тых, хто жадае сэканоміць, распрацаваная альтэрнатыўная схема бясплатнага маршрута.

Пахмельны сындром
11:01, 13/01/2003, Марына Гуляева, «Белорусская газета»

Камэнтуючы асобныя палажэньні дэкрэту “Аб дзяржаўным рэгуляваньні вытворчасьці, звароту і рэклямы алькагольнай, нехарчовай спітаўтрымальнай прадукцыі і этылавга сьпірту”, кіраўнікі буйнейшых лікёрагарэлачных прадпрыемстваў шчыра кажуць: “Мы ня ведаем, што будзе рабіць галіна 1 студзеня”.

Швайцарыя просіць Беларусь зьнізіць аплату за канваіраваньне грузаў
11:00, 13/01/2003

Швайцарыя выказала пажаданьне аб зьніжэньні Беларусьсю аплаты за абавязковае канваіраваньне грузаў па тэрыторыі Беларусі. Гэта прагучала на паседжаньні беларуска-швайцарскай зьмешанай камісіі па пытаньнях міжнародных аўтамабільных шляхоў камунікацыі, якое завяршылася ў пятніцу ў Менску.

А можа, усё ж такі грашыма?..
10:59, 13/01/2003, Ільля Прэрыяў, «АиФ»

Беларускія ўлады рыхтуюць для сваіх грамадзян новую фінансавую “бомбу”: правілы прыватызацыі ў Беларусі будуць пераглядацца.

“Гарызонт” стаў адкрытым акцыянэрным таварыствам
10:58, 13/01/2003

У адпаведнасьці з загадам Міністэрства эканомікі Беларусі вытворчае аб’яднаньне “Гарызонт” пераўтворанае ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У склад ААТ увайшлі рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы “Інстытут лічбавай тэлевізіі”, “Кабельная і спадарожнікавая тэлевізія”, “Камбінат грамадзкага харчаваньня ВА “Гарызонт”, “Завод Беліт”, “Завод Гарызонт” і яго доччыны ўнітарныя прадпрыемствы “Гандлёвы дом “Гарызонт”, “Рыом”, “Аэстон”, “Наір”, “Гарызонтпраектбуд”.

Радавацца, што другім яшчэ горш?
10:56, 13/01/2003, «Народная воля»

Паважаная рэдакцыя! Зьвяртаюцца да Вас настаўнікі СШ №2 курортнага мястэчка Нарач. Нам хочацца прывесьці прыклад, зь якога можна меркаваць пра маральныя якасьці асобных нашых кіраўнікоў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: