Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Радавацца, што другім яшчэ горш? 10:56, 13/01/2003, «Народная воля»
Паважаная рэдакцыя! Зьвяртаюцца да Вас настаўнікі СШ №2 курортнага мястэчка Нарач. Нам хочацца прывесьці прыклад, зь якога можна меркаваць пра маральныя якасьці асобных нашых кіраўнікоў.
Настаўнікі нашай школы атрымоўваюць заробную плату з затрымкай на месяц. Так, напрыклад, за кастрычнік нам яе пералічылі ў апошні дзень лістапада. І так цягам некалькіх месяцаў. Педагагічны калектыў школы зьвярнуўся ў Мядзельскі райвыканкам з просьбай вырашыць гэтае пытаньне і выплочваць заробак два разы ў месяц, як гэта і мае быць паводле закону, ніякіх супрацьзаконных патрабаваньняў мы не высоўвалі. 20 сьнежня ў Мядзелі адбылася сэсія раённага Савету дэпутатаў. Пасьля яе сканчэньня мы даведаліся пра рэакцыю на наш зварот старшыні райвыканкаму Станіслава Канстанцінавіча Чарнушэвіча. Сутнасьць ягонага камэнтара зводзілася да таго, што ў раёне завяліся “пісакі”, што запазычансьць па выплаце заробку працаўнікам сельскай гаспадаркі значна большая, чым у настаўнікаў. Настаўнікаў, якія выступілі на сходзе працоўнага калектыву і падтрымалі зварот, паважаны Станіслаў Канстанцінавіч параўнаў з “шаўкамі”. Вось як! Ні больш ні менш. Дарэчы, наш паважаны кіраўнік на сустрэчах з пэдагагічнымі работнікамі раёну звычайна не ўпусьціць магчымасьць згадаць, што ў душы ён заўсёды настаўнік, бо больш за дзесяць гадоў адпрацаваў дырэктарам школы. Так бы мовіць, разумее нас. Але мы не разумеем: няўжо педагогі без заробку павінны радавацца, што камусьці – калгасьнікам, напрыклад, -- яшчэ горш? З павагаю настаўнікі СШ №2 курортнага мястэчка Нарач Мядзельскага раёну Л.В.КРАЎЧОНАК, А.Я.АСТРЕЙКА, А.В.ШАРАЙ, С.Л.РАКЕЦКІ, В.В.КАРТУЛЬ, Ж.А.ГАЛЯК, И.А.СЫСАЕНКА, В.А.БУРЫЕД, В.В.АПАНАСЁНАК, Н.П.КРАСОЎСКІ, Р.Р.КАВАЛЁВА, З.Н.ГАЛАМЫЗДА, Т.В.ПРАКОП, Н.І.ПЕШКА, Е.А.ТАЛАЙКА, Г.С.АМЕЛЬЯНОВІЧ, Л.Г.САЛОВЕЙ, І.К.ЧАРНЯЎСКАЯ, В.В.АГРЕЙЦОВІЧ, Е.В.ЧАРНЯЎСКАЯ, Г.Н.ГІРЫНА, Л.Н.ЧАРНЯЎСКАЯ, Т.А.ДЗЕВЯТНІКАВА, Л.Л.ЧАРНЯЎСКАЯ, Т.Ф.КУРОЧКА, А.С.КАРТУЛЬ, Н.Э.РАМЕЙКА, И.В.КОРЖ, Е.В.КІСЕЛЬ, С.А.БУРКО, М.П.АВГУСЬЦІНОВІЧ, Ю.И.ПРОЦКА (завхоз), О.З.ЦЕРПЕНТА (рабочы), Г.В.ПАРАСЕНКА, В.А.ПІСАРЧЫК, М.Ю.ВІРСІС, С.І.БАБРОЎКА, А.Ф.ЛЯХОВІЧ, И.Л.КРАСОЎСКАЯ, І.Б.МАСЛОЎСКАЯ, А.М.СМАЛЕНСКАЯ, А.В.КОМОЛАЎ, А.І.КАРПЕЕЎ, Е.П.ЗЕНЬКО, Г.С.ЖЭЛУБОЎСКАЯ (усяго сорак пяць подпісаў).