Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справы аб зьнікненьні людзей ня маюць тэрміну даўніны
14:46, 14/01/2003, Юры Дракахруст, Радыё Свабода

На 76-м годзе жыцьця памёр былы дыктатар Аргентыны Леапольда Галтыеры. Зь леташняга ліпеня ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Галтыеры і яшчэ 41 чыноўнік войска і сілаў бясьпекі былі прыцягнутыя да адказнасьці за масавыя парушэньні правоў чалавека ў часы дыктатуры.

Генэралу Галтыеры інкрымінаваліся дакладна даказаныя катаваньні і забойствы 20 левых паўстанцаў. Аднак маштабы злачынстваў былі значна шырэйшымі, падчас дыктатуры ў Аргентыне зьнікла 9 тысячаў апанэнтаў рэжыму, праваабарончыя арганізацыі кажуць пра 30 тысячаў зьніклых. Людзей скідалі з самалётаў у мора, забівалі і хавалі ў сакрэтных магілах, якія ня знойдзеныя дагэтуль. Дыктатарскі рэжым практыкаваў выкраданьне дзяцей у сем’ях іншадумцаў.

Менавіта генэрал Галтыеры разьвязаў вайну зь Велікабрытаніяй за Фалклендзкія выспы. Параза ў гэтай вайне прывяла да падзеньня дыктатуры. Галтыеры за няздольнасьць перамагчы апынуўся у турме, потым быў амніставаны. Аднак летась крымінальны перасьлед дыктатара аднавіўся, ужо за парушэньні правоў чалавека.

12 студзеня генэрал Галтыеры паўстаў перад вышэйшым, Боскім судом. 41 ягоны падзельнік чакае людзкога суду за зьнікненьні людзей, зьдзейсненыя з 1976 па 1983 гады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: