Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Камунарка» скарачае асартымент прадукцыі 10:49, 14/01/2003, союз-инфо
Буйнейшы беларускі вытворца цукерак - фабрыка “Камунарка” – скарачае асартымент сваёй прадукцыі.
“Камунарка” вырашыла перайсьці на выпуск толькі вядомых марак цукерак і працаваць на прасоўваньні ўласных брэндаў. Сёньня фабрыка прапануе звыш 200 наёменьняў прадукцыі. Але такая разнатайнасьць не ўратоўвае ад канкурэнтаў з Расеі і Ўкраіны. Пасьля атрыманьня міжнароднага сэртыфікату стандарту якасьці ІСО 9001 прадпрыемства павялічыць пастаўкі на экспарт. Пакуль за мяжу ідзе пераважна карамель. “Сталічныя”, “Грыльяж”, “Труфелі”, “Чырвоны каптурык” разыходзяцца на ўнутраным рынку. Аднак менавіта на гэтых салодкіх брэндах будзе будавацца далейшая стратэгія прадпрыемства: скарачэньне асартыменту і павышэньне ўвагі да элітных марак.