Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмсілы ня змогуць кантраляваць падлік галасоў на ўзроўні ўчасткаў
11:38, 14/01/2003

У Віцебску і Берасьці прадстаўнікі “Народнай грамады” адмовіліся вылучаць сваіх кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў. Гэта зроблена на знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч у інтэрв’ю Радыё Свабода наступным чынам тлумачыць гэты надзвычайны ўчынак:
-- Пры вылучэньні, асабліва ў Віцебску, у акруговыя камісіі для выбараў дэпутатаў абласнога савету адзінаццаці, як кажуць, бездакорна аформленых кандыдатаў (там юрыст кіруе нашай абласной арганізацыяй), атрымалі дэманстратыўна адмову. У выніку мы маем там нуль. Там, на жаль, нашыя таварашы нават ня хочуць марнаваць час. Лічаць, што гэта зусім безнадзейна.
Але ня толькі з гэтай прычыны дэмакратычныя сілы ня змогуць кантраляваць падлік галасоў выбарцаў на першасным узроўні. 13 студзеня, у першы дзень фармаваньня ўчастковых камісіяў, высьветлілася, што кандыдатаў ад апазыцыйных партыяў у іх складзе надзвычай мала. Зразумела, ніхто і не спадзяваўся, што апазыцыя зможа “закрыць” усе 6500 участковых камісіяў. І таму абраная тактыка — сканцэнтраваць усе намаганьні толькі ў тых акругах, дзе будуць балятавацца партыйныя кандыдаты. Але, падобна, і з гэтай задачай справіцца не атрымліваецца.
Вось некалькі прыкладаў. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучае ў сталічны гарсавет 20 кандыдатаў. У кожнай акрузе ў сярэднім дзесяць участкаў. Такім чынам, пажадана мець 200 сяброў участковых камісіяў. Партыя ж вылучыла ў камісіі толькі 65. Нават Партыя камуністаў Беларуская, якая мае добры арганізацыйны досьвед, змагла набраць толькі 100 асобаў на паўтысячы ўчасткаў.
12 студзеня быў апошнім днём вылучэньня кандыдатаў у склад участковых камісіяў. Гэтыя камісіі мусяць быць сфармаваныя не пазьней чым 15 студзеня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: