Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Лукашэнка 13 студзеня 2003г. выдаў указ №16 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Дакумэнт прадугледжвае аказаньне фінансавай дапамогі БРСМ на пэрыяд ягонага станаўленьня (да 2006 году), а таксама ўтрымлівае неабходныя прававыя і іншыя меры для “стварэньня магутнай моладзевай арганізацыі ў краіне, павышэньне ейнай ролі ў рашэньні задачаў дзяржаўнай моладзевай палітыкі”, паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.
Як паведамляе прэсавая служба, “уключэньне сябраў выбарных органаў ГА “БРСМ” у склад калегіяў міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчаваньня, спорту і турызму, працы і сацыяльнай абароны дазволіць кіраўнікам моладзевай арганізацыі прымаць удзел у абмеркаваньні важнейшых пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэспублікі”.