Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада рыхтуецца да выбараў, адкрываючы чужыя лісты
10:46, 14/01/2003, Прэсавая служба АГП

Бандэроля з дакумэнтамі, неабходнымі для рэгістрацыі кандыдатаў ад АГП ў дэпутаты мясцовых Саветаў, якая аказалася на 120 грамаў лягчэй за пазначаную вагу, атрымаў сёньня старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў. Прычым абгортка паштовага адпраўленьня, недатыкальнасьць якой, як вядома, гарантаваная дзейнай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, мела на сабе відавочныя прызнакі чужой цікаўнасьці: абгортка была груба парваная і неахайна залепленая скотчам. З замоўленага зьмесьціва, дасланага Выканкамам АГП пакету, зьніклі завераныя копіі Статута партыі.

- Усё гэта адзін у адзін паўтарае сытуацыю напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, - так пракамэнтаваў здарэньне В.Шанцаў. – Тады таксама практычна ўся нашая карэспандэнцыя перлюстравалася. Хто гэта рабіў і робіць зараз – я думаю, вельмі зразумела. Зьдзіўляе толькі беспардоннасьць, зь якой спадарства дзейнічае: маглі б, хоць бы, акуратней заклеіць...
Тое, што адбылося ў Магілёве, – выпадак не адзіны. Некалькі дзён таму такога кшталту “прывітаньне” ад беларускіх спэцслужбаў (а ў тым, што менавіта іх прадстаўнікі займаюцца такім паштовым пірацтвам, сумнявацца не даводзіцца) атрымала і Берасьцейская абласная арганізацыя АГП.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: