|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Прадпрымальнікі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і вызваленьня журналістаў 10:40, 14/01/2003
Дэкрэт уведзены ў дзеяньне з 1 жніўня 2002 году, хоць устава па ім яшчэ не распрацаваная. Незразумела, навошта плаціць у гэты фонд пэнсіянэрам, прадпрымальнікам, якія маюць асноўнае месца працы, прадпрымальнікам, якія працуюць 1-2 дні ў месяц. Адкуль узяліся гэтыя 36 адсоткаў і шмат яшчэ іншых пытаньняў засталося без належнага разгляду. У сувязі з тым, што дадзены Дэкрэт зьяўляецца юрыдычна няграматным, супярэчыць самому сабе, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і дзейнаму заканадаўству, Стачкам прадпрымальнікаў абвесьціў акцыю грамадзянскага непадпарадкаваньня з пачатку верасьня 2002 году, ад выкананьня п.2 дадзенага Дэкрэту да прывядзеньня яго ў прававыя рамкі. Прадпрымальнікам прапануецца не станавіцца на ўлік у органы сацыяльнага страхаваньня, а тым хто стаў, рэкамэндуецца адазваць пісьмова свае папярэднія заявы аб пастаноўцы на ўлік у гэты орган (у выпадку адмаўленьня ў прыёме такой заявы, неабходна яе выслаць поштай заказным лістом). Стачкам прадпрымальнікаў нагадвае, што паводле дадзенага Дэкрэту, усім прадпрымальнікам, якія сталі на ўлік і ўплацілі ўжо ў сацстрах, пагражаюць вялізныя штрафы, калі ў іх будуць даходы вышэй за 40 даляраў ЗША ў месяц. У акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня згодна стачкаму, па стану на 10 студзеня 2003 году, удзельнічае больш за 70 адсоткаў ад усіх зарэгістраваных прадпрымальнкаў Беларусі. Многіх прадпрымальнікаў рэгіструюць супраць іх волі, але яны адмаўляюцца сплочваць нейкія платы. Акрамя патрабаваньняў, зьвязаных з дадзеным дэкрэтам, стачкам прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь высунуў наступныя эканамічныя і палітычныя патрабаваньні: Асноўныя эканамічныя патрабаваньні: 1. Недапушчэньне пагаршэньня ўмоваў працы для прадпрымальнікаў 2. Абвяшчэньне мараторыя на любыя зьмены дэкрэту №12 ад 17 траўня 2001 году “Аб увядзеньні адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў, якія ажыцьцяўляюць рэалізацыю тавараў, прац (паслуг)... 3. Недапушчэньне ўвядзеньня касавых апаратаў для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія сплочваюць адзіны падатак. 4. Зьмяншэньне ставак фіксаванага адзінага падатку ў два разы. 5. Зьмяншэньне арэнднай платы за адно працоўнае месца ў два разы. 6. Усталяваньне заканадаўча мінімальнага памеру гандлёвага месца ў 10 кв.м (для асобаў, якія ўплочваюць адзіны падатак) 7. Адмена абавязковай сэртыфікацыі і гігіенічнай рэгістрацыі на тавары, што рэалізуюцца на рынках (за выключэньнем дзіцячых тавараў і прадуктаў). 8. Зьмяншэньне кошту абавязковай сэртыфікацыі і гігіенічнай рэгістрацыі на тавары, якія рэалізуюцца на рынках, у 3-6 разоў. 9. Зьмяншэньне тэрмінаў абавязковай сэртыфікацыі і гігіенічнай рэгістрацыі на тавары, якія рэалізуюцца на рынках, органамі па гігіенічнай рэгістрацыі і сэртыфікацыі. Максымальны тэрмін на гэтыя мэты - два працоўныя дні. 10. Падаўжэньне дзеяньня сэртыфікатаў да двух гадоў (за выключэньнем прадуктаў). 11. Адмена мытнага афармленьня тавараў з Расеяй, якія ўплочваюць адзіны падатак 12. Адмена абмежаваньняў у 50 кг на тавар, які ўвозіцца зь іншых краінаў. 13. Адмена рэгістрацыі ў падаткавай інспэкцыі накладных, зьвязаных з перавозкай і захоўваньнем тавару. Улік тавару пры перавозцы, захоўваньні і рэалізацыі павінен ісьці ў адвольным парадку. 14. Вызначэньне паніжальнага каэфіцыэнту адзінага падатку ў 0,5 для асобаў, якія рэалізуюць тавары ўласнага або айчыннай вытворчасьці. 15. Зьмяншэньне ставак максымальных штрафаў па адміністратыўных правапарушэньняў для грамадзянаў і індывідуальных прадпрымальнікаў да 5 базавых велічыняў (25 эўра). 16. Сацыяльнае страхаваньне прадпрымальнікаў і выплата ў пэнсійны ( іншы) фонд павінна ажыцьцяўляцца з адзінага падатку. 17. Агульная колькасьць выплатаў індывідуальных прадпрымальнікаў, зьвязаных з прадпрымальніцкай дзейнасьцю (падаткі, арэнда і г.д.), не павінны пераўзыходзіць з аднаго працоўнага месца суму, роўную сярэдняй заробнай плаце па краіне. 18. Пачатак рэальных перамоваў з стачкамам і прадстаўнікамі іншых прадпрымальніцкіх структур і ініцыятыўных групаў. Асноўныя палітычныя патрабаваньні: 1.Адстаўка Прэзыдэнта і Ўраду Рэспублікі Беларусь. 2.Спыненьне перасьледу журналістаў за крытыку А.Лукашэнкі. 3. Вызваленьне зь месцаў заключэньня журналістаў М.Маркевіча, П.Мажэйкі, В.Івашкевіча.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|