Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Ліване вызваленыя з-пад варты двое мужчын, якія спрабавалі перавезьці ў Ірак праз тэрыторыю Лівана партыю танкавых шоламаў і некаторыя дэталі для танкаў. Зараз ім давядзецца толькі сплаіць штраф за незаконы ўвоз на тэрыторыю Лівана вайсковага абсталяваньня. Двое, чые імёны не паведамляюца, былі арыштаваныя ў аэрапорце Бэйрута пасьля таго, як высьвятлілася, што яны вязуць у Ірак зь Беларусі танкавыя шоламы і некаторыя дэталі для танкаў.
Новы год у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пачалі з звальненьня шасьці журналістаў газэты “Беларускі час” – Ірыны Германовіч, Аляксандра Дубравіна, Уладзімера Дзюбы, Аляксандра Ягорава, Сяргея Юр’ева і Алеся Хмяльніцкага. Журналісты, якія згубілі працу, лічаць гэта ініцыятываю Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка.
У аўторак намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Сяргей Булацкі выступіў з тлумачэньнямі адносна надыходзячай перарэгістрацыі тэле- і радыёстанцыяў, якая павінна быць выкананая да 1 чэрвеня сёлетняга году.
Як паведамілі АБН у прэсавай службе Парлямэнцкага Сходу “саюзнае дзяржавы”, 14 студзеня Рада Парлямэнцкага Сходу даручыла камісіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню з грамадзкімі аб’яднаньнямі вывучыць праблему спыненьня рэтрансьляцыі праграмаў радыёстанцыяў “Маяк”, “Голас России” і “Юность” у Рэспубліцы Беларусь. У часе вывучэньня складзенай сытуацыі сябры камісіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню з грамадзкімі аб’яднаньнямі прыйшлі да высновы ў тым, што ў аснове спыненьня вяшчаньня ляжаць не палітычныя, а выключна эканамічныя праблемы.
У аўторак СМІ Лівану сталі ініцыятарамі скандалю, які закранае інтарэсы як Расеі, так і Беларусі. Учора ў аэрапорце Бэйрута было канфіскавана 12 тонаў груза з “танкавымі шоламамі і радыёабсталяваньнем, прызначанымі для Іраку”. Пра гэта паведамляецца ў агульнаарабскай газэце “Аль-Хайт”. Як піша газэта, груз паступіў два дні таму самалётам зь Беларусі. Аднак паведамленьне было апублікаванае пад назваю “У Бэйруцкім аэрапорце канфіскаваны вайсковы рыштунак, накіраваны з Расеі ў Ірак”, хоць у самім тэксьце размовы пра гэта ня йдзе.
Лукашэнка і АБСЭ 11:17, 15/01/2003, Маркус Вэнэр, "Frankfurter Allgemeine Zeitung"
Беларускі прэзыдэнт Лукашэнка ў спрэчцы з Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) саступіў, -- ва ўсялякім выпадку, часова. Пасьля таго, як у канцы кастрычніка леташнега году Лукашэнка выслаў з краіны апошняга супрацоўніка прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску, і , такім чынам, дасягнуў сваёй мэты, якая заключалася ў тым, каб пакласьці канец дзейнасьці гэтай арганізацыі, ён заявіў пра сваю гатоўнасьць дапусьціць з пачатку сёлетняга году ў краіну новую місію. Пра гэта АБСЭ і Беларусь дамовіліся яшчэ ў апошні дзень леташнега году.
Цэнтравыбаркам Беларусі сёньня прыняў пастанову аб парадку дачы кандыдатам у дэпутаты Саветаў 24-га скліканьня бясплатнага этэрнага часу. Згодна дакумэнту, усе кандыдаты ў дэпутаты абласных, Менскага гарадзкога, раённых і гарадзкіх абласнога падпарадкаваньня Саветаў маюць права на адзін бясплатны радыёвыступ у 5 хвілінаў.
Упершыню за ўсю сваю шматгадовую практыку навагодніх зваротаў да беларускага народа ў якасьці кіраўніка дзяржавы Аляксандар Лукашэнка абраў стыль негатыўнага выкладаньня і прысьвяціў сваю прамову выключна таму, чаго няма ў Рэспубліцы Беларусь.
Рэзыдэнт-каардынатар ААН Ніл Бунэ працуе ў Беларусі з 1999 году. Раней ён прадстаўляў ПРААН у Малазіі, Сінгапуры, Брунэі, Пакістане, Бутане, Судане й Шры-Ланке. На думку сп.Бунэ становішча Беларусі можа палепшыцца толькі ў тым выпадку, калі яна скарыстае досьвед заходніх краінаў і правядзе структурныя зьмены ў эканоміцы.
У сувязі з спыненьнем з 2003 году рэтрансьляцыі на частотах беларускага УКВ-дыяпазону праграмаў дзяржаўнай радыёвяшчальнай кампаніі “Голос России” кіраўніцтва радыёстанцыі заклікала захоўваць “карэктнасьць у спасылцы на крыніцу фінансаваньня вяшчаньня на тэрыторыі Беларусі”.
У аўторак супраць Аляксандра Лукашэнкі, якога заходнія спэцслужбы даўно падазравалі ў незаконных пастаўках зброі Іраку, была знойдзеная сур’ёзная ўліка. Ліванскія паліцэйскія адкрылі кантэйнеры, якія накіроўваліся ў Ірак транзытам зь Беларусі праз аэрапорт Бэйрута, і знайшлі ў іх вайсковыя прылады сувязі і шоламы для танкістаў.
Дзяржава намерваецца “жорстка” ўзяць пад свой кантроль працэсы, зьвязаныя з пастаўкамі ў краіны тавараў крытычнага імпарту. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на пачатку нарады па пытаньнях паставак у рэспубліку рыбы і морапрадуктаў. Паводле ягоных словаў, важна ўзяць пад кантроль “материальные и, особенно, финансовые потоки”. “Наведя порядок, мы получим нормальные доходы в бюджет и, таким образом, будем воздействовать на цены, формируемые в государстве”, -- адзначыў Лукашэнка.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь спыніла імпарт курыных акарачкоў з Злучаных Штатаў, фармальнай прычынай для такога рашэньня сталася неадпаведнасьць амэрыканскай прадукцыі нормам якасьці. Увогуле, размова ў дадзеным выпадку ідзе аб забароне на курыны імпарт толькі з штату Каліфорніі, але калі ўлічваць, што менавіта адтуль ідзе ў Беларусь каля 80% ад усёй курынай прадукцыі, то гэты факт дастаткова значны.
Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў дзейнасьць рыбагаспадарчага коплексу краіны. На думку кіраўніка дзяржавы, крыніцы рыбнай прадукцыі ў краіне выкарыстоўваюцца вельмі неэфектыўна. У час сёньняшняй нарады па пытаньнях паляпшэньня забесьпячэньня насельніцтва рыбай і морапрадуктамі кіраўнік дзяржавы зьвярнуў увагу на той факт, што ў параўнаньні з 1990 годам прадуктыўнасьць рыбных гаспадарак Беларусі зьнізілася ў 3,5 разы. У 2002 годзе ў рэспубліцы было ўлоўлена 10 тысячаў тонаў рыбы, што паводле Лукашэнкі, зьяўляецца недастатковым.
У выніку аварыі, якая адбылася ўранку 15 студзеня ў беларускай сталіцы, без ацяпленьня і гарачай вады засталіся жыхары 24 дамоў па вуліцы Розы Люксембург і праспэкту Жукава.
Мачымасьць жорсткай фіксацыі курса нацыянальнай валюты да расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі ў безнаяўных разьліках з 1 ліпеня будзе разглядацца кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Беларусі ў бліжэйшы час, заявіў прэсавы сакратар галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.
Супрацоўнікі кіраваньня Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі 14 студзеня распачалі другую крымінальную справу супраць дырэктара камбінату грамадзкага харчаваньня Берасьці Іны Лазаковіч – паводле ч.2 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьнены паўторна або групай асоб па папярэдняй змове).
У 8 разоў павялічаны ў Беларусі кошт падземных водаў, паведаміў падчас прэс-канфэрэнцыі начальнік аддзелу міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Аляксандар Рачэўскі.
Праезд у гарадзкім камунальным пасажырскім транспарце Менску падаражэе больш чым на 10 адсоткаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кіраваньні транспарту й сувязі Менгарвыканкаму, з 20 студзеня кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і мэтро складзе 200 рублёў, а для пасажыраў зь ільготамі – 100 рублёў. Талон у кіроўцы будзе каштаваць ужо 250 рублёў. А адна паездка ў аўтобусе экспрэснага маршрута - 400 рублёў.
Час для прыняцьця рашэньня аб спыненьні пагашэньня няскарыстаных грамадзянамі Беларусі чэкаў “Маёмасьць” прэзыдуюм Савміну выбраў ідэальна. За некалькі дзён да новага году, калі не выходзяць газэты і ўся ўвага людзей засяроджаная на сталах і маразах, цяжка зразумець наступствы любога, нават самага вераломнага закону. Пасьля абясцэньваньня ўкладаньняў апэрацыю з прыватызацыйнымі чэкамі можна прызнаць адным з самых пасьпяховых дзеяньняў улады супраць насельніцтва.
Зьвяз расейскіх бровараў прапануе ўраду РФ прыняць меры па абмежаваньню імпарту на тэрторыю Расеі зь Беларусі ня толькі піва, але ўсіх беларускіх тавараў. Дадзеная заява зьмяшчаецца ў лісьце бровараў да прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Касьянава.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі падрыхтаваныя і накіраваныя ва ўрад прапановы па адмене ў краіне інстытута прапіскі і ўвядзеньню інстытута рэгістрацыі грамадзян. Матар’ялы павінны быць разгледжаныя Саветам міністраў у 2003 годзе. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі 13 студзеня паведаміў начальнік кіраваньня пашпартна-візавай службы (КПВС) МУС Міхаіл Пецюль.
Адзіны паліўна-энэргетычны балянс Беларусі і Расеі падпісаны ў канцы леташнега году і разьлічвае на імпарт з усходу прыроднага газу ў аб’ёме 18,5 млрд. кубамэтраў, а таксама 5,5 млрд.кВтч электраэнэргіі і 15 млн. тонаў нафты. Пра гэта ў мінулую пятніцу паведаміў “Белорусской газете” першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец.
Структура кіраваньня аграпрамысловым комплексам Беларусі будзе спрошчаная. Як паведамілі РІА "Новости" ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект адпаведнага ўказа, накіраваны на аптымізацыю дзейнасьці кіроўчых зьвёнаў АПК краіны. Паводле дакумэнту спрашчаюцца структуры, якія будуць ажыцьцяўляць дзяржаўнае кіраваньне АПК. Ужо ліквідаваныя некаторыя прамежкавыя зьвёны.
У Беларусі з пачатку году на 12 адсоткаў падвысіўся тарыф на чыгуначныя экспартна-імпартныя перавозкі грузаў з Расеяй. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік службы вонкавых сувязяў Беларускай чыгункі Аляксандар Сергіенка на паседжаньні “круглага стала”, прысьвечанага пытаньням разьвіцьця беларускага транспартнага калідора. Яно адбылося 14 студзеня ў Доме прэсы.