Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
24 шматпавярховыя дамы сталіцы засталіся без цяпла і гарачай вады 14:17, 15/01/2003
У выніку аварыі, якая адбылася ўранку 15 студзеня ў беларускай сталіцы, без ацяпленьня і гарачай вады засталіся жыхары 24 дамоў па вуліцы Розы Люксембург і праспэкту Жукава.
Як паведамляе БелаПАН, прарыў цеплатрасы адбыўся каля 9 гадзінаў у раёне вуліцы Р.Люксембург. Цеплазабесьпячэньне і гарачая вада былі адключаныя ў двух шматпавярховых дамах на праспэкце Жукава.
Зараз на месцы здарэньня працуюць дзьве аварыйныя брыгады. Мяркуецца, што наступствы аварыі будуць ліквідаваныя прыкладна к 18 гадзінам. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай прарыву цеплатрасы стала зношанасьць цеплатрасы.