Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крытычны імпарт трапляе пад кантроль дзяржавы 15:36, 15/01/2003
Дзяржава намерваецца “жорстка” ўзяць пад свой кантроль працэсы, зьвязаныя з пастаўкамі ў краіны тавараў крытычнага імпарту. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на пачатку нарады па пытаньнях паставак у рэспубліку рыбы і морапрадуктаў. Паводле ягоных словаў, важна ўзяць пад кантроль “материальные и, особенно, финансовые потоки”. “Наведя порядок, мы получим нормальные доходы в бюджет и, таким образом, будем воздействовать на цены, формируемые в государстве”, -- адзначыў Лукашэнка.
Як падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы, разгляд дадзенага пытаньня зьяўляецца “началом большой работы по организации и упорядочению поставок в Беларусь товаров критического импорта”. “Учитывая важность и востребованность этих товаров, на них всегда стараются сесть посредники, которые как пчелы на цветы садятся на эти потоки и каждый отсасывает с этого потока деньги, увеличивая тем самым цену”, -- сказаў Лукашэнка.
Тое самае, паводле яго, можна сказаць і пра іншыя тавары як харчовай, так і нехарчовай групаў. “Государство в связи с этим несет колоссальнейшие потери”, -- лічыць галава дзяржавы. У якасьці прыкладу ён прывёў сытуацыю мінулых гадоў, зьвязаную з пастаўкамі ў Беларусь цукру. “Сегодня мы там немного стали наводить порядок, хотя испытываем определенное сопротивление”, -- адзначыў кіраўнік дзяржавы. На ягоную думку, яно будзе да пэўнага часу. Аднак, “те, кто сопротивляется и перечит проводимой в интересах белорусского народа политике, свое получит”, заявіў кіраўнік краіны.
Беларускі лідэр, як передае "Интерфакс", лічыць, што на дадзены момант трэба зьвярнуць увагу на пастаўкі ў краіну алея, а таксама на імпарт аўтамабіляў і паліва.