Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея можа абмежаваць імпарт усіх беларускіх тавараў
11:25, 15/01/2003, РБК

Зьвяз расейскіх бровараў прапануе ўраду РФ прыняць меры па абмежаваньню імпарту на тэрторыю Расеі зь Беларусі ня толькі піва, але ўсіх беларускіх тавараў. Дадзеная заява зьмяшчаецца ў лісьце бровараў да прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Касьянава.

Гэта ўжо ня першы зварот вытворцаў піва Расеі да ўрада адносна гандлю зь Беларусьсю. У канцы сьнежня 2002 г. (18 сьнежня 2002 г.) быў накіраваны зварот на імя старшыні камісіі па мерах абароны ў замежным гандлі і мытна-тарыфнай палітыцы Аляксея Кудрына з просьбай увесьці адносна паставак беларускага піва на тэрыторыю Расеі абмежаваньні, аналягічныя тым, якія ўстляваў урад Беларусі адносна расейскага піва.

Аднак пазьней бровары палічылі, што абмежаваньні на ўвоз піва зь Беларусі ня здолеюць стаць т.зв. “адказам” з боку Расеі на дзеяньні беларускага ўраду, бо піва складае нязначную долю ў структуры паставак у РФ з гэтай краіны. “Страты расейскіх вытворцаў і бюджэту нельга папоўніць за кошт абмежаваньняў на пастаўкі піва з РБ з-за іх нязначнасьці. Толькі істотныя меры дазволяць ліквідаваць дыскрымінацыйныя дзеяньні з боку РБ адносна ўвозу расейскага піва”, гаворыцца ў апошнім лісьце бровараў.

Нагадаем, што Рэспубліка Беларусь у аднабаковым парадку на аснове пастановы Савету міністраў РБ ўведзеныя сур’ёзныя абмежаваньні на ўвоз расейскага піва ў парушэньне міжнародных пагадненьняў. Асноўнай перашкодаю для імпарту расейскага піва ў Рэспубліку Беларусь становіцца яго істотнае (каля 30%) падаражэньне ў выніку дадатковых мытна-тарыфных мераў: зацьвярджэньня квотаў на ўвоз, увядзеньня адмысловых дазволаў (ліцэнзіяў) на права імпарту. Акрамя таго, разглядаецца магчымасьць маркіроўкі піва кантрольнымі знакамі падаткавых органаў на адмысловых складах (мытных, складах часовага захоўваньня) ці ўвядзеньня іншых абарончых мераў. Акрамя гэтага прадугледжваецца шэраг абмежаваньняў у выглядзе забароны розьнічнага продажу піва індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Прадстаўнікі РЗБ сьцьвярджаюць, што апошнім часам каля 60% піва ў Рэспубліке Беларусь складала расейская прадукцыя. З увядзеньнем абмежаваньняў на ўвоз піва ў рэспубліку пастаўкі значна скараціліся, чым быў нанесены ўрон эканоміцы Расеі. Пры гэтым імпарт беларускай прадукцыі, у тым ліку і піва, у Расею ажыцьцяўляўся без якіх-небудзь абмежаваньняў і часта па дэмпінгавых коштах.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: