Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кандыдатам у дэпутаты дадуць па 5 хвілінаў радыёэтэру 11:14, 15/01/2003
Цэнтравыбаркам Беларусі сёньня прыняў пастанову аб парадку дачы кандыдатам у дэпутаты Саветаў 24-га скліканьня бясплатнага этэрнага часу. Згодна дакумэнту, усе кандыдаты ў дэпутаты абласных, Менскага гарадзкога, раённых і гарадзкіх абласнога падпарадкаваньня Саветаў маюць права на адзін бясплатны радыёвыступ у 5 хвілінаў.
На ўзроўні Менскага гарадзкога і абласнога Саветаў – этэр выдзяляе радыёстанцыя “Сталіца”, у іншых абласьцях – абласныя тэлерадыёаб’яднаньні, а на ўзроўні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня – рэдакцыі мясцовага радыёвяшчаньня. Усе выступы будуць ісьці ў запісе і забясьпечвацца адмысловай жараб’ёўкай.