Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Частоты “Маяка” і “Юности” дастануцца “саюзнаму” радыё
12:19, 15/01/2003

Як паведамілі АБН у прэсавай службе Парлямэнцкага Сходу “саюзнае дзяржавы”, 14 студзеня Рада Парлямэнцкага Сходу даручыла камісіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню з грамадзкімі аб’яднаньнямі вывучыць праблему спыненьня рэтрансьляцыі праграмаў радыёстанцыяў “Маяк”, “Голас России” і “Юность” у Рэспубліцы Беларусь. У часе вывучэньня складзенай сытуацыі сябры камісіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню з грамадзкімі аб’яднаньнямі прыйшлі да высновы ў тым, што ў аснове спыненьня вяшчаньня ляжаць не палітычныя, а выключна эканамічныя праблемы.

Як паведаміла “Дзяржаўная радыёвяшчальная кампанія “Маяк”, трансьляцыя праграмаў у Беларусі да нядаўняга часу фінансавалася зь бюджэту РБ (паводле падліка беларускага боку выдаткі складалі 608 тыс. 234,29 дал. у год). У сувязі з недахопам бюджэтных сродкаў Міністэрства сувязі Беларусі прапанавала кампаніі “Маяк” ажыцьцяўляць трансьляцыю за кошт уласных сродкаў. Аднак, у сувязі з адсутнасьцю ў ГРК “Маяк” ліцэнзіі на вяшчаньне за межамі Расейскай Федэрацыі і неабходных фінансавых сродкаў, трансьляцыя на Беларусь спыненая.
У такой сытуацыі камісія па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньні з грамадзкімі аб’яднаньнямі, нязьменна выступаючы за захаваньне і пашырэньне адзінай інфармацыйнай прасторы “саюзнае дзяржавы”, прапанавала тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі “саюзнай дзяржавы” ў бліжэйшы час разгледзіць магчымасьць атрыманьня ліцэнзіі на вяшчаньне на тэрыторыі Беларусі, а таксама захаваньня праграмаў радыёстанцыі “Саюз” (штодзённыя выпускі навінаў, праграма “Расея-Беларусь”, радыёмост “Масква-Менск”), якія раней рэгулярна выходзілі ў этэры “Маяка” і “Юности”, і аплаты паслуг сувязі. “Такім чынам, частоты “Маяка” і “Юности” ў Рэспубліцы Беларусь могуць трапіць да Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі “саюзнай дзяржавы”, -- адзначаецца ў паведамленьні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: