Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея адмяжоўваецца ад Беларусі 11:18, 15/01/2003, НТВ
У аўторак СМІ Лівану сталі ініцыятарамі скандалю, які закранае інтарэсы як Расеі, так і Беларусі. Учора ў аэрапорце Бэйрута было канфіскавана 12 тонаў груза з “танкавымі шоламамі і радыёабсталяваньнем, прызначанымі для Іраку”. Пра гэта паведамляецца ў агульнаарабскай газэце “Аль-Хайт”. Як піша газэта, груз паступіў два дні таму самалётам зь Беларусі. Аднак паведамленьне было апублікаванае пад назваю “У Бэйруцкім аэрапорце канфіскаваны вайсковы рыштунак, накіраваны з Расеі ў Ірак”, хоць у самім тэксьце размовы пра гэта ня йдзе.
Падазрэньне мытні выклікала тое, што на адных скрынях было пазначана зьмесьціва груза – “шоламы”, а на іншых не. Калі скрыні былі адчыненыя, у іх былі знойдзеныя 625 шоламаў і 240 комплексаў танкавага радыёабсталяваньня. У часе расьсьледаваньня высьвятлілася, што груз запісаны на двух ліванскіх бізнэсоўцаў, якія валодаюць кампаніяй наземных перавозак. Груз быў канфіскаваны на карысьць ліванскага войска. Абодва бізнэсоўцы арыштаваныя, піша газэта. Як заявіў РІА "Новости" ваенны аташэ расейскае амбасады Барыс Салдатаў, “Расея ня мае ніякага дачыненьня да гэтага груза”.