Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
О «нашести» «сукиных сыновей»
15:12, 16/01/2003, Анастасия Бойчук, «Известия»

Вот-вот они опять встретятся. Лукашенко и Путин. Их встреча на этот раз будет называться заседанием на высшем уровне Совета Союза Беларуси и России. И обязательно кто-нибудь вспомнит Рузвельта, Сомосу и "нашего сукина сына". И этот "кто-нибудь" будет абсолютно не прав. Трудно найти более хромающую параллель. За 8 лет его присутствия на большой политической сцене уже пора бы понять, что АГЛ пусть даже и "сукин сын", но совсем не "наш". Он никогда "нашим" не был, не есть и никогда им не будет.

 ПАЛIТЫКА 

Навошта Пугачоў едзе ў Бэйрут?
15:21, 16/01/2003

Першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Васіль Пугачоў прыбудзе ў панядзелак, 20 студзеня, ў Бэйрут. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", ён “абмяркуе зь лібанскімі калегамі шляхі пашырэньня і ўмацаваньня беларуска-лібанскіх адносінаў”. На фоне нядаўняга скандалю з атрыманьнем на тэрыторыі Лібану вайсковага абсталяваньня, якое накіроўвалася зь Беларусі ў Ірак, візыт выглядае дастаткова дзіўным.

АГП зьвяртаецца да Пуціна
15:21, 16/01/2003

16 студзеня Аб’яднаная грамадзянская партыя перадала ў амбасаду Расейскай Федэрацыі ў Беларусі два звароты да Прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, які прыяжджае ў Менск 19 студзеня. Звароты закранаюць дзьве праблемы: нерасьсьледаваньне выкраданьняў апанентаў беларускага рэжыму і парушэньне свабоды слова ў Беларусі. Партыя заклікае прэзыдэнта Расеі ў час ягонага знаходжаньня ў Менску і сустрэч з афіцыйнымі асобамі Беларусі выказаць закляпочанасьць адсутнасьцю прагрэсу ў рашэньні дадзеных праблемаў.

Незалежная “Новая газэта Смаргоні” можа спыніць існаваньне
14:29, 16/01/2003

Мясцовая вэртыкаль у асобе старшыні райвыканкаму Станіслава Юргеля патрабуе спыніць дзейнасьць выдаўца газэты Рамуальда Ўлана як індывідуальнага прадпрымальніка і з гэтай мэтай зьвярнулася ў Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд. Калектыў газэты перакананы, што такім чынам улады спрабуюць зачыніць папулярнае ў рэгіёне выданьне.

Зрывістыя галасы Чарнобылю
12:53, 16/01/2003, InoСMИ.Ru

Калектыў тэатру TNT г.Бардо рыхтуецца да пастаноўкі пьесы па мытавах кнігі вядомай беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”. Як паведамляе газэта Liberation рэжысэр-пастаноўшчык тэатру Марк-Энры Буас быў узрушаны пасьля знаёмства з гэтым творам аб страшных падзеях наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аднак, як адзначае Liberation, таленавітая пісьменьніца была вымушаная пакінуць Беларусь, якой “кіруе нехта Лукашэнка, былы старшыня калгасу, абмежаваны прэзыдэнт, які зьдзекуецца над апазыцыяй”.

Завяршылася фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў
12:39, 16/01/2003

Вынікі гэтага этапу выбарчай кампаніі стануць вядомыя толькі 17 студзеня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік. Ён тлумачыць затрымку тым, што трэба сабраць і апрацаваць зьвесткі больш як з 6000 участкаў.

Гарадзенская апазыцыя ня трапіла ў склад участковых камісіяў
12:37, 16/01/2003

Прадстаўнікі Партыі БНФ занесьлі ўладам сваю заяву з пратэстам. Аніводнага з 33 сябраў партыі не ўключылі ва ўчастковыя камісіі па выбарах у гарадзкі Савет. Рада БНФ лічыць, што гэта сьведчыць аб парушэньні выканаўчымі ўладамі Выбарчага кодэксу.

У Беларусі следзтва па справе Каламійца будзе працягвацца
10:54, 16/01/2003

Пракуратура Кіева плянуе больш грунтоўна расьсьледаваць знаходжаньне дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украинские новости” Міхаіла Каламійца ў Беларусі. Пра гэта паведаміў пракурор Кіева Васіль Прысяжнюк. У бліжэйшы час у Беларусь паўторна прыедзе ўкраінская апэратыўна-сьледчая група, якая спрабуе вызначыць магчымыя кантакты Каламійца і прычыну яго прыбыцьця ў Беларусь, і чаму ён пасьля апынуўся ў лесе недалёка ад горада Маладэчна, дзе і было знойдзена ягонае цела.

Дзяржкантроль добра папрацаваў
10:53, 16/01/2003

Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) у 2002 годзе спагнаў у даход дзяржавы і вярнуў у бюджэт матэрыяльных каштоўнасьцяў на 107,8 млрд. бел. руб. Гэта ў 3,1 разы болей, чым у 2001 годзе.

Крымінальная справа супраць кіраўніцтва лікёрагарэлачнага завода
10:51, 16/01/2003

Жодзінскім міжраённым аддзелам кіраваньня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менску і Менскай вобласьці распачатая крымінальная справа адносна намесьніка дырэктара ЗАТ “Лагойскі лікёрагарэлачны завод”. Як стала вядома ў час сьледзтва, кіраўнік з мэтай атрымаць крэдыт падаў у “Беларускі індустрыйны банк” наўмысна ілжывыя дакумэнты. У выніку дзяржаве нанесены ўрон у асабліва буйным памеры на суму 300 тысячаў даляраў ЗША. Крэдыт на дадзены момант не сплочаны.

Гарадзенская тэлевізія пачала трансьляцыю на канале “Культура”
10:49, 16/01/2003

З пачатку году Гарадзенская абласная тэлевізія пачала трансьляцыю сваіх перадач на канале “Культура”. Як паведаміў прадстаўнікам "Интерфакса" старшыня Гарадзенскага тэлерадыёаб’яднаньня Ўладзімер Перцаў, Гарадзенская ТВ штодня, з паловы на сёмую і да паловы ночы (зь дзённым перапынкам на тры-чатыры гадзіны), будзе трансьляваць відэапрадукцыю ўласнай вытворчасьці з надзеяй атрымаць свайго сталага гледача.

Пракурор Лібана: ваенны груз для Іраку прыбыў зь Беларусі
10:46, 16/01/2003

Лібанская газэта “The Daily Star” паведаміла з спасылкай на дзяржаўнага пракурора Лібану Аднана Адума, што затрыманы ў аэрапорце Бэйруту ваенны груз, які накіроўваўся ў Ірак, прыбыў не зь Беларусі, але з Харватыі. Аднак сам пракурор заявіў Радыё Свабода, што такіх камэнтароў газэце не даваў. Ён таксама пацьвердзіў, што груз прыбыў у Бэйрут менавіта зь Беларусі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Піва бульбе не таварыш
11:01, 16/01/2003, Марына Смоўж, “Известия”

Расейскія броварныя кампаніі намерваюцца ўмяшацца ў разьвіцьцё эканамічных адносінаў Расеі і Беларусі. Днямі Зьвяз расейскіх бровараў (ЗРБ) накіраваў ліст да прэм’ера Міхаіла Касьянава, у якім просіць абмежаваць увоз на тэрыторыю Расеі ўсіх беларускіх тавараў. Менавіта такім, на думку бровараў, павінен быць адказ на магчыма больш жорсткія правілы паставак расейскага піва ў Беларусь, якія рыхтуе беларускі Камітэт дзяржаўнага кантролю.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Валеры Леванеўскі выйграў першую справу ў Velcom
15:40, 16/01/2003

Спагнаць дваццаць тысячаў рублёў з СП “Мабільная Лічбавая сувязь” у якасьці кампэнсацыі маральнага ўрону на карысьць Валеры Леванеўскага і шэсьцьдзясят тысячаў у бюджэт дзяржавы (дзяржпошліна) – такі вэрдыкт вынес Суд Ленінскага раёну Горадні 14 студзеня. Так завяршылася першая судовая спрэчка між Валеры Леванеўскім і арганізацыяй Velcom.

Працаўнікі салігорскай “Купалінкі” аднавілі акцыі пратэсту
14:30, 16/01/2003

Некалькі дзясяткаў працаўнікоў салігорскага прадпрыемства “Купалінка” – найперш жанчыны – пікетавалі прахадную фабрыкі 15 студзеня. Акцыя сталася чарговай ад кастрычніка мінулага году. Працоўныя патрабуюць працы й заробку і пагражаюць дэманстрацыяй перад рэзыдэнцыяй Лукашэнкі.

Масавыя скарачэньні працоўных у Берасьці
14:28, 16/01/2003

Больш за 300 рабочых берасьцейскага заводу “Цьветатрон”, паводле загаду адмiнiстрацыi прадпрыемства, вымушаныя на тры месяцы сысьцi ў адпачынак сваiм коштам. Апроч таго, яшчэ 120 чалавек пераведзеныя на скарочаны працоўны рэжым. Такiм чынам, амаль для паловы працоўнага калектыву заводу, новы год распачаўся з iстотнага пагаршэньня ўмоваў працы.

Есьць, паліць, п’е. Але іншым амаль нічога не дае
11:16, 16/01/2003, Марына Гуляева, “Белорусская газета”

Летась паводзіны дзяржавы на харчовым рынку былі паказальнымі, але не ўзорнымі. Паліць. Пры гэтым нікога не частуе і дыктуе свае парадкі: каму і колькі паліць і якую марку цыгарэт. П’е. Пры гэтым аддае перавагу імпартнаму піву, абмяжоўвае ягоны ўвоз і нічога ня робіць, каб сваё стала лепей. Есьць. З апэтытам, але патрабуе якаснага прадукта і адмаўляецца плаціць паводле рахунка.

Польшча зноў уводзіць абмежаваньне на ўвоз паліва
11:13, 16/01/2003

Польшча ўжо другі раз у новым годзе ўводзіць абмежаваньні да 200 літраў на ўвоз аўтамабільнага паліва. Абмежаваньні тычыцца транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Расеі, Нямеччыне, Венгрыі, Аўстрыі, Швэцыі, Вялікабрытаніі і Ірляндыі.

Лукашэнка зоймецца “беспределом” у запаведных лясах
11:11, 16/01/2003

Бліжэйшым часам пры Аляксандры Лукашэнку плянуецца стварыць інспэктарскі орган, які будзе кантраляваць працэсы, зьвязаныя з аховай прыродных рэсурсаў і запаведнікаў рэспублікі. Праекты адпаведных нарматыўных актаў знаходзяцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведаміў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб мерах паляпшэньня забесьпячэньня жыхароў Беларусі рыбай і морапрадуктамі.

Заробак кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў будзе залежыць ад прыбытковасьці
11:10, 16/01/2003, НЭГ

Узмацніць залежнасьць памераў заробнай платы кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў ад паказьнікаў прыбытку і рэнтабельнасьці павінна быць вызначана Савмінам пастанова ад 31.12.2002г. №1852 (зарэг.у НРПА 10.01.2003 г. №5/11767). Дакумэнт уносіць зьмены і дапаўненьні ва Ўставу аб умовах аплаты працы кіраўнікоў дзяржаўных арганізацыяў з доляй уласнасьці дзяржавы ў іх маёмасьці.

Кадры для біржы
11:08, 16/01/2003

Летась не атрымалі накіраваньняў на працу 10% выпускнікоў дзённых аддзяленьняў ВНУ і 22% выпускнікоў тэхнікумаў, якія навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў.

Да пасяўной падрыхтавана толькі 60 адсоткаў трактарнага парку
11:05, 16/01/2003

Да сярэдзіны студзеня да веснавой пасяўной у Беларусі падрыхтавана толькі 60% трактараў. Асабліва павольна прасоўваецца праца ў сельскіх гаспадарках Меншчыны, Гомельшчыны і Віцебшчыны, дзе яшчэ трэба адрамантаваць ад 42 да 45 адсоткаў такой тэхнікі.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: