Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да пасяўной падрыхтавана толькі 60 адсоткаў трактарнага парку 11:05, 16/01/2003
Да сярэдзіны студзеня да веснавой пасяўной у Беларусі падрыхтавана толькі 60% трактараў. Асабліва павольна прасоўваецца праца ў сельскіх гаспадарках Меншчыны, Гомельшчыны і Віцебшчыны, дзе яшчэ трэба адрамантаваць ад 42 да 45 адсоткаў такой тэхнікі.
Камэнтуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА сытуацыю, начальнік аддзелу тэхнічнай палітыкі Дэпартамэнту механізацыі Мінсельгасхарчу Ўладзімер Кулька адзначыў, што практычна ва ўсіх абласьцях зацягваюць з рамонтам і іншых сельскагаспадарчых машын. Напрыклад, да працы ў полі гатовая толькі палова дыскавых барон, культыватараў і камбінаваных агрэгатаў. Неабходна таксама аднавіць і больш за траціну плугаў.
Паводле спэцыяліста, рамонт затрымліваецца праз слабае фінансаваньне гаспадарак. Выдзяленьне сродкаў на гэтыя мэты залежыць ад мясцовых органаў кіраваньня. Калі ўлічваць тое, што сёлета стаўка робіцца ў асноўным на ўласныя рэзэрвы, сельскія прадпрыемствы перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы ў калгасных майстэрнях. Паводле разьлікаў спэцыялістаў галіновага міністэрства, да сярэдзіны сакавіка павінны завершыць рамонт трактараў у гаспадарках Берасьцейшчыны і Гомельшчыны, якія першымі ў краіне пачынаюць пасяўную.