Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежная “Новая газэта Смаргоні” можа спыніць існаваньне
14:29, 16/01/2003

Мясцовая вэртыкаль у асобе старшыні райвыканкаму Станіслава Юргеля патрабуе спыніць дзейнасьць выдаўца газэты Рамуальда Ўлана як індывідуальнага прадпрымальніка і з гэтай мэтай зьвярнулася ў Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд. Калектыў газэты перакананы, што такім чынам улады спрабуюць зачыніць папулярнае ў рэгіёне выданьне.

Фармальна прэтэнзіі да заснавальніка “Новай газэты Смаргоні” ня маюць эканамічнага ці палітычнага падтэксту. Прадпрымальніка вінавацяць у невыкананьні правілаў пажарнай бясьпекі й патрабаваньняў нормаў працоўнага заканадаўства. Сам Рамуальд Улан кажа, што кожнае з гэтых папярэджаньняў цягне штраф на чатыры мінімальныя заробкі. Але выплата грошай ня стала падставай да спыненьня канфлікту. На патрабаваньне Смаргонскага райвыканкаму справа Ўлана будзе разгледжана ў гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласьці.

“Я ня ведаю, што гэта пацягне. Пакуль юрысты адназначна ня могуць сказаць, ці будзе аўтаматычна зьліквідаваная газэта з тае падставы, што я аднаасобны заснавальнік выданьня. Прынамсі, калі мне выдавалі пасьведчаньне аб рэгістрацыі СМІ, патрабавалі пасьведчаньне прадпрымальніка з указаньнем дазволу на выдавецкую дзейнасьць. Таму баюся, што пойдзе загад на ануляваньне ліцэнзіі на выданьне “Новай газэты Смаргоні”. Калі прэцэдэнт здарыцца, будзе зялёная вуліца зачыняць іншыя рэгіянальныя газэты. І гэты прэцэдэнт, дарэчы, наўпрост закладзены ў дэкрэце Лукашэнкі аб арганізацыі і ліквідацыі камэрцыйных прадпрыемстваў”, - паведаміў Рамуальд Улан Радыё Свабода.

Рамуальд Улан упэўнены, што супрацьстаяньне з уладай выклікана ягоным жаданьнем пашырыць выдавецкую дзейнасьць. Летась Улан распачаў кампанію за адкрыцьцё яшчэ дзьвюх рэгіянальных газэтаў — “Новай газэты Астраўца” і “Новай газэты Ашмянаў”. Дзеля ўласна выдавецкай дзейнасьці не хапала толькі дазволу райвыканкаму на разьмяшчэньне рэдакцыі. Але двойчы на запыт рэдактара вэртыкаль казала катэгарычнае “не”. Праўда, абодва разы абласны гаспадарчы суд выносіў рашэньне на карысьць прадпрымальніка. Калі гэта здарылася трэці раз, Смаргонскі райвыканкам зьвярнуўся ў суд з пазовам аб ліквідацыі Ўлана як прадпрымальніка.

Сам Рамуальд Улан ня вельмі разьлічвае на станоўчы вынік суду:
-- Вельмі кепска, што суд у нас не незалежны. Судзьдзя будзе кіравацца сваімі асабістымі меркаваньнямі. Пэсымісты ўжо зараз кажуць: два разы парушылі (не абавязкова парушэньне адно і тое ж) — усё, можна зьліквідоўваць. Так запісана ў законе, дэкрэце прэзыдэнта, і калі трактаваць менавіта з гэтага гледзішча, то зьліквідуюць. Хоць мы паднялі статыстыку і знайшлі, што на Смаргоншчыне вельмі многа такіх парушэньняў. Больш за 50 суб’ектаў гаспадараньня двойчы цягам 2002 году парушалі заканадаўства. Нікога зь іх не зачыняюць. Мы парушылі толькі раз, і нас чамусьці зьліквідоўваюць. Інышымі словамі, мэтанакіраваная кампанія супраць нас.

“Новая газэта Смаргоні” выходзіць з 1996 году і цягам усяго часу мае найбольшы давер у чытачоў: падпіска на яе большая за іншыя газэты рэгіёну.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: