Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Завяршылася фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў 12:39, 16/01/2003
Вынікі гэтага этапу выбарчай кампаніі стануць вядомыя толькі 17 студзеня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік. Ён тлумачыць затрымку тым, што трэба сабраць і апрацаваць зьвесткі больш як з 6000 участкаў.
Што тычыцца палітычных партыяў, дык яны пакуль таксама зьбіраюць зьвесткі. Але першыя трывожныя сыгналы ўжо ёсьць. У прыватнасьці, паводле інфармацыі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколы Статкевіча, партыя вылучыла 25 кандыдатаў у склад участковых камісіяў у Кастрычніцкім раёне Менску. Ніхто зь іх не зарэгістраваны. Як паведаміў сябар палітвыканкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхась Пліска, адмоўлена ў рэгістрацыі двум кандыдатам у склад участковых камісіяў Цэнтральнага раёну Менску. Кіраўнікі Партыі камуністаў Беларускай і Лібэральна-дэмакратычнай партыі паведамілі, што пакуль ня маюць дакладнай інфармацыі пра тое, як рэгіструюцца іхныя вылучэнцы.