Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кадры для біржы
11:08, 16/01/2003

Летась не атрымалі накіраваньняў на працу 10% выпускнікоў дзённых аддзяленьняў ВНУ і 22% выпускнікоў тэхнікумаў, якія навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў.

Як паведамляе газэта “Белорусский рынок”, на 1 кастрычніка 2002 г. паводле дадзеных дзяржаўнай службы па працаўладкаваньні ў якасьці беспрацоўных было зарэгістравана 3.488 выпускнікоў ВНУ і тэхнікумаў (што на 1.034 чал., ці на 42,1% болей, чым на 1 кастрычніка 2001 г.), зь іх 2.810 жанчын.

У 2002/2003 навучальным годзе ў Беларусі працуюць 58 ВНУ (44 дзяржаўныя і 14 прыватных). У іх навучаецца 320,7 тыс. студэнтаў, у тым ліку ў дзяржаўных - 272,9 тысячы.

У параўнаньні з 2001/2002 навучальным годам колькасьць студэнтаў павялічылася на 19 тыс. (на 6%). У 2002 г. у ВНУ прынята 79,8 тыс. чал., выпушчана - 47,4 тыс.

Падрыхтоўку спэцыяліста з сярэдняй адукацыяй ажыццьяўляюць 150 тэхнікумаў і іншых навучальных установаў - 143 дзяржаўных і 7 прыватных. У іх навучаецца 160,9 тыс. чал., у тым ліку ў дзяржаўных - 153,4 тыс. чал.

У параўнаньні з 2001/2002 навучальным годам колькасьць навучэнцаў павялічылася на 5,6 тыс. (на 3,6%). У 2002 г. у тэхнікумы прынята 57,1 тыс. чалавек, выпушчана - 46,3 тысячы.

За кошт асобаў, прынятых на дагаворных умовах з поўнай выплатай выдаткаў на навучаньне з сродаў грамадзянаў, сёлета павялічылася колькасьць студэнтаў, прынятых у дзяржаўныя ўстановы адукацыі: у ВНУ - на 3,2 тыс. чалавек (на 5,2%) і ў сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы - на 0,7 тыс. чалавек (на 1,3%).

На ўмовах кампэнсацыі выдаткаў у дзяржаўныя ВНУ прынята 31,6 тыс. чалавек (49,2% ад агульнага прыёму), у дзяржаўныя тэхнікумы - 19,5 тыс. (36,2%). За кошт сродкаў бюджэту ў ВНУ прынята 32,6 тыс. студэнтаў (летась - 32,8 тыс.), у сярэднія спэцыяльныя ўстановы - 34,4 тыс. навучэнцаў (летась - 36,4 тыс.).

Падрыхтоўку рабочых кадраў вядуць 246 прафэсыйна-тэхнічных вучэльняў, дзе навучаецца 132,6 тыс. чалавек. Прыём у прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы склаў 54,9 тыс. чал., выпуск кваліфікаваных рабочых - 57,4 тыс. чал.

На пачатак 2002/2003 навучальнага году ў краіне працавала 4.461 дзённая агульнаадукацыйная ўстанова, у тым ліку 108 гімназіяў, 23 ліцэі, 6 навучальных комплексаў школа (гімназія) - каледж.

Колькасьць навучэнцаў у дзённых агульнаадукацыйных установах склала 1.407,8 тыс. чал., зь іх у гімназіях - 87 тыс., у ліцэях - 10,5 тыс., у навучальных комплексах школа (гімназія) - каледж - 2,1 тыс. чалавек. Сёлета ў навучальным годзе ў дзьве зьмены навучаецца 221,9 тыс. навучэнцаў (22,7%).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: