Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Некалькі дзясяткаў працаўнікоў салігорскага прадпрыемства “Купалінка” – найперш жанчыны – пікетавалі прахадную фабрыкі 15 студзеня. Акцыя сталася чарговай ад кастрычніка мінулага году. Працоўныя патрабуюць працы й заробку і пагражаюць дэманстрацыяй перад рэзыдэнцыяй Лукашэнкі.
Як паведамляе Радыё Свабода, некалькі соцен працаўнікоў “Купалінкі” знаходзяцца ў свайго кшталту аплочваемым адпачынку. Да сакавіка ім забаронена зьяўляцца на працы, за што плоціцца кампэнсацыя, якая сёньня складае дваццаць шэсьць тысячаў беларускіх рублёў. Яшчэ адно важкае абвінавачваньне: частку вытворчасьці перавялі ў Менск. Тым самым у сталіцы павялічалася колькасьць працоўных месцаў, а ў Салігорску зьменшылася.
Пацьвердзіць ці абвергнуць абвінавачаньні 15 студзеня на “Купалінцы” не маглі. Не было ня толькі генэральнага дырэктара, але ўвогуле нікога з кіраўніцтва. Урэшце, да пікетоўцаў выйшла прадстаўніцтва назіральнае рады Адкрытага акцыянэрнага таварыства “Купалінка”:
Працаўніцы “Купалінкі” дэкляравалі, што цягам бліжэйшых сямі дзён будуць шторанку прыходзіць да прахадной з мэтай сустрэцца з кіраўніцтвам і атрымаць пэўны адказ пра свой далейшы лёс. У супрацьлеглым выпадку “купалінкаўцы” абяцаюць больш радыкальныя меры адстойваньня сваіх правоў.