Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка зоймецца “беспределом” у запаведных лясах 11:11, 16/01/2003
Бліжэйшым часам пры Аляксандры Лукашэнку плянуецца стварыць інспэктарскі орган, які будзе кантраляваць працэсы, зьвязаныя з аховай прыродных рэсурсаў і запаведнікаў рэспублікі. Праекты адпаведных нарматыўных актаў знаходзяцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведаміў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб мерах паляпшэньня забесьпячэньня жыхароў Беларусі рыбай і морапрадуктамі.
Беларускі лідэр падкрэсьліў, што асабіста здолеў пераканацца ў тым “беспределе”, які пануе ў гаспадарках і запаведніках, і заявіў, што не зьбіраецца мірыцца з такім становішчам.
Для стварэньня адпаведнай інспэкцыі прыцягненьня дадатковых сродкаў і людзкіх рэсурсаў не патрабуецца, адзначыў Аляксандар Лукашэнка.