Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдэнт Венэсуэлы Уга Чавэс заявіў, што гатовы пакінуць сваю пасаду, калі за гэта прагаласуе народ. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што такі рэферэндум, згодна канстытуцыі, можа адбыцца не раней за жнівень. Сваю заяву Чавэс зрабіў у Нью-Ёрку, дзе ён сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Кафі Ананам.
Лідэр расейскай партыі “Яблоко” Рыгор Яўлінскі і кіраўнік аднайменнага беларускага грамадзкага аб’яднаньня Вольга Абрамава выступілі з адкрытым лістом, у якім выказалі закляпочанасьць сытуацыяй вакол расейскіх электронных СМІ ў Беларусі, паведамляе агенцтва "Интерфакс".
Вялікая радасьць сталася ў нашым эўрапейскім доме: тэхнічны пэрсанал місіі АБСЭ ў Менску дапушчаны да сваіх кампутараў, сашчэпак і маркераў. Кажуць, калі Захад будзе паводзіць сябе добра, то ў пачатку лютага сюды нават прывязуць самых сапраўдных замежнікаў. Праўда, трымаць іх беларускі ўрад будзе на кароткай прывязі.
АРЦІКЛЬ 19, Усясьветная кампанія за свабоду слова, зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Выканаўчы дырэктар АРЦІКЛЬ 19 Эндру Падэфат выказаў занепакоенасьць тым, што незалежная “Новая газэта Смаргоні” знаходзіцца пад пагрозаю закрыцьця, бо мясцовая вэртыкаль патрабуе пазбавіць ейнага выдаўца Рамуальда Ўлана права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю і з гэтай мэтай зьвярнулася ў Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд. Слуханьні адносна дадзенай справы пачнуцца 20 студзеня.
У нязелю ў Менск прыбывае прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін для ўдзелу ў паседжаньні Вышэйшай дзяржаўнай рады расейска-беларускага зьвязу. Пуцін і ягоны калега Аляксандар Лукашэнка абмяркуюць будучыню інтэграцыі. Сваю думку наконт працэсу аб’яднаньня Беларусі й Расеі ў інтэрвію спэцкарэспандэнту газэты “Время новостей” у Менску Наталі Віктаравай выказаў Станіслаў Шушкевіч, былы сьпікер беларускага парлямэнту і адзін з аўтраў пагадненьняў 1991 году, падпісаных у рэзыдэнцыі Віскулева ў Белавескай пушчы, якія прывялі да развалу СССР.
Перад паседжаньнем ВДС, прызначаным на 20 студзеня, адбудзецца асабістая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэыдэнтам Расейскай Федэрацыі Ўладзімерам Пуціным. Пра гэта паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных. У часе сустрэчы, паводле Савіных, будуць абмяркоўвацца пытаньні стварэньня «саюзнай дзяржавы», двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай галіне, супрацоўніцтва ў рамках Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў і шэраг асноўных праблемаў сусьветнае палітыкі.
У выбарчых штабах партыйных арганізацыяў дэмакратычнай апазыцыі Магілёўскай вобласьці заяўляюць, што ніводны іх прадстаўнік ня трапіў у склад участковых камісіяў. Альбо вылучэнцам партыяў адмоўлена з розных прычынаў быць сябрамі камісіяў, альбо мясцовыя арганізацыі партыяў палічылі вылучэньне сваіх прадстаўнікоў бессэнсоўнай справай.
Прыватная скарга лідэра фракцыі “Саюз правых сілаў” у Дзяржаўнай думе Расеі Барыса Нямцова 16 студзеня была перададзеная ў Менскі гарадзкі суд. Спадар Нямцоў патрабуе, каб гэты орган адмяніў рашэньне Цэнтральнага райсуду Менску і разгледзеў ягоны пазоў супраць КГБ Беларусі.
16 студзеня пракуратура Цэнтральнага раёну Менску вынесла канчатковае абвінавачаньне ў крымінальнай справе Аксаны Новікавай, якую абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Цяпер справу накіруюць у суд Цэнтральнага раёну. Паводле абвінавачаньня, Аксане пагражае штраф альбо абмежаваньне свабоды — так званая “хімія”.
Летась беларускі ўрад працягваў ціск на апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі, незалежныя мэдыі і релігійныя меншасьці – падкрэсьлівае “Human Rights Watch”.
Гісторыя ліцэю пачынаецца з 1990 году, калі, зь ініцыятывы рады ТБМ імя Ф.Скарыны Савецкага раёну Менску, была ўтвораная ініцыятыўная група ў складзе кінарэжысэра й пэдагога Ўладзімера Коласа, выкладчыка Менскага пэдунівэрсітэту Вінцука Вячоркі, прафэсара гісторыі Міхася Ткачова, народнага дэпутата БССР, кандыдата гістарычных навук Алега Трусава і кандыдата мастацтвазнаўства Вячаслава Ракіцкага і іншых прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Тэхнічную дапамогу аказвала гісторык, пазьней выкладчыца гішпанскай мовы ў ліцэі Дзіна Бабрыцкая.
Сэрыю грамадзянскіх спазыкаў да кампаніі Velcom намераны распачаць на наступным тыдні Валеры Леванеўскі. Такім чынам Леванеўскі хоча дабіцца ад адзінага апэратара сотавай сувязі на Гарадзеншчыне выкананьня заканадаўства аб абароне правоў спажыўца.
Нядаўна патэлефанавала мне родная цётачка зь вельмі незвычайнай просьбаю – пашукаць ёй кватэрантку: ціхую, спакойную і без шкодных звычак. На 76-м годзе жыцьця цёця Каця згубіла мужа, ветэрана вайны, а зь ім -- усе ільготы і прывілеі, у тым ліку па камунальных паслугах. І зараз зь яе 113 тысячаў рублёў пэнсіі 52 тысячы ідуць на аплату трохпакаёвай кватэры. Праз месяц сума павялічыцца яшчэ прыкладна на 10 тысячаў – у ЖРЭА ужо поўным ходам карэктуюць тарыфы. У студзеньскіх жыроўках сумы за ацяпленьне жыльля і гарачую ваду вырастуць на чвэрць, а халодная вада і каналізацыя падаражэюць напалову.
У Менску дзяржаўнай службай занятасьці зарэгістравана 16400 беспрацоўных. За апошні год іх колькасьць вырасла прыкладна на 2700 чалавек, распавяла карэспандэнту БЕЛТА начальнік цэнтру інфармацыі Менскага гарадзкога цэнтру занятасьці насельніцтва Іна Сямёнава.
Больш за 10 гадзінаў без цеплазабесьпячэньня заставаліся шматпавярховыя дамы ў Крычаве, разьмешчаныя на Камсамольскім праспэкце, а таксама дзіцячы садок, сярэдняя школа, дзьве паліклінікі і рэстарацыя.
У Беларусі спажывецкія кошты падвысіліся за 2002 год на 34,8% супраць 46,1% за 2001 год, у той час як урад прагназаваў, што рост коштаў летась не пераўзыйдзе 27% за год, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
У Менску ходзяць чуткі пра тое, што зь сёлетняга году грамадзяне Беларусі будуць заяжджаць у краіны ЭЗ ужо па новых візах – фотавізах. У дакумэнту ў абавязковым парадку будзе прымацоўвацца здымак таго, хто зьбіраецца зьдзейсьніць паездку. І ў ліку першых, хто ўвядзе ў практыку новаўвядзеньне, называюць Нямеччыну.
Чакалася, што 2002 год стане пачаткам вялікай прыватызацыі ў Беларусі. У гэтым мала хто сумняваўся, калі Аляксандар Лукашэнка ўзяў пад асабістую апеку падрыхтоўку да продажу асноўных прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі. Аднак, нягледзячы на такі гучны старт, нічога не атрымалася. Першая абвешчаная для прыватызацыі “пяцёрка” – “Нафтан”, “Палімір”, “Белшына”, “Азот” і Гарадзенскае “Хімвалакно” – былі сапраўды акцыянаваныя, але да канца году ўрад так і не абвесьціў пра продаж акцыяў гэтых прадпрыемстваў.