Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь у Эўропу
16:05, 17/01/2003

60,9% беларусаў прагаласвалі б “ЗА” на магчымым рэферэндуме аб уваходжаньні нашай краіны ў Эўрапейскі зьвяз. Такую лічбу прынесла чарговае апытаньне грамадзкае думкі, праведзенае НІСЭПД. Пераважная большасьць беларусаў хацелі б бачыць сваю краіну ў дэмакратычнай Эўропе. “Супраць” прагаласавала б толькі 10,9% нашых грамадзянаў.

Мы на сабе пачалі адчуваць перавагі “рынкавага сацыялізму”. На пытаньне “на Вашую думку, у цэлым становішча ў нашай краіне разьвіваецца ў правільным кірунку ці ў няправільным?” пра няправільны кірунак кажуць 45% грамадзянаў. Дзяржаўнай прапагандзе пра сьветлую будучыню верыць сёньня толькі каля 26%.

З апытаньня вынікае таксама, што насуперак агітацыі на дзяржаўным узроўні з выкарыстаньнем усіх афіцыйных СМІ , “не” поўнаму паглынаньню Беларусі Расеяй, пры якім РБ перастане быць незалежнай, сувэрэннай краінай кажуць сёньня 74.9% грамадзянаў.

У ацэнках адносінаў між Расеяй і Беларусьсю сёньня дамінуюць такія ацэнкі як “нэйтральныя” (16.8 % апытаных), “халаднаватыя” (20.1%), “напружаныя” (15.5%). Прыкладна так ацэньваюцца адносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам - "нэйтральныя" (17.6%), "халаднаватыя" (23.8%), "напружаныя" (17.5%). Пра "цёплыя" кажуць толькі 7,8% апытаных.

Антызаходнюю палітыку беларускіх уладаў грамадзяне нашай краіны не падтрымліваюць. Напрыклад, перад імі паставілі пытаньне – “Пасьля нядаўняга канфлікта А. Лукашэнкі з У. Пуціным праз беларуска-расейскую інтэграцыю шмат хто чакаў, што Беларусь будзе спрабаваць узнавіць адносіны з Захадам. Аднак замест гэтага беларускія ўлады фактычна прыпынілі дзейнасьць Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі і сталі дэманстратыўна наладжваць адносіны з арабскімі краінамі. Ці ўхваляеце Вы такую замежную палітыку?" "Не" - адказ 57.2% грамадзянаў. “Так" - толькі 18.1%.

Збліжэньне рэжыму Лукашэнкі з краінамі-ізгоямі, з краінамі-тэрарыстамі беларусы таксама не вітаюць. На пытаньне “Многія краіны асуджаюць рэжым Садама Гусэйна ў Іраку. Нядаўна Рада Бясьпекі ААН прыняла адмысловае рашэньне, якое фактычна патрабуе ад Ірака ліквідаваць зброю масавага забойства. У гэты ж самы час беларускае кіраўніцтва заявіла пра поўную падтрымку Ірака на міжнароднай арэне. Ці ўхваляеце вы такую палітыку беларускага кіраўніцтва?” “Не” адказала 57,9% апытаных.

Так што іншага шляху, як у Эўропу, у Беларусі няма.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: