Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за 10 гадзінаў без цеплазабесьпячэньня заставаліся шматпавярховыя дамы ў Крычаве, разьмешчаныя на Камсамольскім праспэкце, а таксама дзіцячы садок, сярэдняя школа, дзьве паліклінікі і рэстарацыя.
Прычынай здарэньня стаў спад рабочага ціску ў сыстэме цеплазабесьпячэньня, у выніку чаго адбылося спыненьне кацельні гарадзкога мікрараёну “Сож”. Жылыя дамы на Камсамольскім праспэкце гораду заставаліся без цеплазабесьпячэньня з гадзіны ночы да дванаццаці дня, паведамляе БелаПАН. Апоўдні 16 студзеня падача гарачай вады і ацяпленьне ў дзьвюх паліклініках, рэстарацыі, дзіцячым садку, сярэдняй школе і ва ўсіх жылых дамах, за выключэньнем аднаго пяціпавярховага дому, адноўленыя.