Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілеўскія апазыцыянеры не прайшлі ва ўчастковыя камісіі 11:00, 17/01/2003
У выбарчых штабах партыйных арганізацыяў дэмакратычнай апазыцыі Магілёўскай вобласьці заяўляюць, што ніводны іх прадстаўнік ня трапіў у склад участковых камісіяў. Альбо вылучэнцам партыяў адмоўлена з розных прычынаў быць сябрамі камісіяў, альбо мясцовыя арганізацыі партыяў палічылі вылучэньне сваіх прадстаўнікоў бессэнсоўнай справай.
Магілёўская абласная арганізацыя Партыі БНФ “Адраджэньне” вылучыла шляхам збору подпісаў пяць сваіх сяброў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі гораду Бабруйску, Шклоўскага і Касьцюковіцкага раёнаў. Ніводны з вылучэнцаў у камісіі не прайшоў.
Магілёўская гарадзкая арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучыла ва ўчастковыя камісіі Ленінскага раёну абласнога цэнтру 6 чалавек ад партыі й яшчэ дваіх шляхам збору попісаў. Вынік — нулявы.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” ўвогуле не вылучала ва ўчастковыя камісіі сваіх прадстаўнікоў. Як паведамляе Радыё Свабода, сацыял-дэмакраты палічылі гэта бессэнсоўным, бо ніводны прадстаўнік партыі не прайшоў у абласную і гарадзкія выбарчыя камісіі. Чыноўнікі пры гэтым спасылаюцца на недасьведчанасьць партыйных кандыдатаў, хаця гэта, падкрэсьліваюць у партыі, зусім не адпавядае рэчаіснасьці.