Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хопіць інтэлігенцыі сядзець на кухні!
16:24, 17/01/2003, Вольга Бабак, Радыё Рацыя

Сход беларускай інтэлігенцыі "Незалежная Беларусь - свабоднае і заможнае грамадзтва" адбудзецца ў Менску 16-га лютага. Гэтую дату вызначылі ўчора ўдзельнікі рабочай групы аргкамітэту Сходу. У гэтую ж нядзелю, 19-га студзеня, а 11-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтваў пройдзе сход сталічнае інтэлігенцыі, які мае стаць своеасаблівай "рэпэтыцыяй" агульнабеларускага форуму. Акрамя вылучэньня дэлегатаў на Сход 16-га лютага, сталічная інтэлігенцыя мае выступіць з адмысловай рэзалюцыяй, у якой выкажа сваё стаўленьне да апошніх падзеяў у краіне.

У нядзелю ў Палац мастацтваў запрашаюцца прадстаўнікі самых розных грамадзкіх і палітычных структураў, якія хочуць прапанаваць сваіх дэлегатаў на Сход 16-га лютага. Па падліках арганізатараў, у менскім сходзе 19-га студзеня возьме ўдзел каля 300 чалавек. У аргкамітэт ужо цяпер паступаюць дзясяткі тэлефанаваньняў з самых розных структураў, якія жадаюць паўдзельнічаць у форуме: ад "палаты прадстаўнікоў" да раённых сярэдніх школаў. Акрамя менчукоў, на сход будуць запрошаныя прадстаўнікі беларускіх рэгіёнаў. Найбліжэйшым часам у абласьцёх пройдуць аналягічныя сходы па вылучэньні дэлегатаў на агульнабеларускі форум (па 50 чалавек ад кожнае вобласьці)

"Галоўная мэта Сходу - кансалідаваць інтэлектуальныя сілы Беларусі, адказныя за будучыню краіны", - лічаць арганізатары форуму. Мы пагутарылі з чатырма ўдзельнікамі аргкамітэту Сходу беларускай інтэлігенцыі: Аляксеем Марачкіным, Вінцуком Вячоркам, Вольгай Іпатавай і Анатолем Грыцкевічам.

Аляксей Марачкін, мастак: Сёньня кіраўнікі дзяржавы абсалютна не адчуваюць сытуацыю ў краіне й ня ведаюць, ШТО яны павінныя рабіць дзеля разьвіцьця эканомікі, культуры, духоўнага ўзбагачэньня. Мы павінныя скансалідавацца й глянуць на тое, што ж адбываеца ў нашым грамадзтве. Скажам, канкрэтны прыклад: уручэньне ўзнагароды "За духоўнае адраджэньне" ідзе пад сьцягам праваслаўя... А дзе іншыя канфэсіі? Няўжо духоўнае адраджэньне зьнітаванае толькі з праваслаўем? Пра гэта таксама трэба гаварыць... Нас часам папракаюць: маўляў, пагаварылі й разышліся... Трэба, каб мы на гэтым Сходзе пагаварылі - і арганізаваліся!...

Вінцук Вячорка, кіраўнік партыі БНФ: Сёньня жыцьцёва неабходна сабрацца інтэлігенцыі ўсіх "цэхаў" - пажадана, каб на сходзе былі рэпрэзэнтаваныя найбольш знаныя прадстаўнікі інтэлігенцкіх колаў - і сьцьвердзіць адназначна, што яны бачаць будучыню Беларусі як незалежнае дзяржавы ў Эўропе. І гэта зусім не пустая дэклярацыя: сёньня толькі інтэлігенцыя здольная ўразумець, што адбываецца, магчыма, на вякі, выбар: ДЗЕ пройдзе мяжа Эўропы. Менавіта эліты ў крытычныя моманты вызначэньня гістарычнага шляху здольныя весьці за сабою ўвесь астатні народ. Я б вельмі хацеў, каб нашая інтэлігенцыя нарэшце страсянула з сябе ярмо савецкасьці, сядзеньня на кухні, замены рэальнага лідэрства ўласным тусаваньнем, і ўзяла на сябе місію: весьці за сабой народ па шляху да Эўропы. Каб ніхто нават не памысьляў пра тое, што нас можна зацягнуць назад, у Азію...

Вольга Іпатава: Я лічу, што мы сёньня павінныя біць у званы наконт продажу нашай нацыянальнай маёмасьці. Мы рызыкуем вось-вось апынуцца закладнікамі чужое краіны, яе палітыкі, яе каштоўнасьцяў і культуры. Акрамя гэтага, мы павінныя акцэнтаваць увагу нашай інтэлігенцыі на яе гістарычнай місіі. За столькі стагодзьдзяў інтэлігенцыя атрымала незалежнасьць, пра якую пісьменьнікі гаварылі, марылі, да якой клікалі народ. І вось цяпер трэба гаварыць пра яе захаваньне - ня толькі выказваць нашую трывогу й боль, але шукаць рэальныя спосабы яе захаваньня, каб увесь сьвет ведаў нашую пазыцыю. Калі на Літву ў 91-м годзе йшлі танкі, літоўская інтэлігенцыя падняла ўвесь сьвет: тэлефанавала ў рэдакцыі газэт, да сваіх знаёмых, незнаёмых... Мы гэты мэтад не бярэм на ўзбраеньне. Беларусы па сваёй сьціпласьці заўсёды маўчалі і ўрэшце рэшт заўсёды прайгравалі... Нам трэба выходзіць на Расею, на Польшчу, на іншыя краіны, на нашых суседзяў, і гаварыць аб сваёй пазыцыі, аб сваім непрыманьні гандлю сувэрэнітэтам.
І трэцяе - нам трэба гаварыць пра мараль і амаральнасьць: пра тое, што цывілізацыя сёньня на амаральных прынцыпах выжыць ня можа. Сытуацыя з холдынгамі, з гвалтоўным захопам нашых часопісаў пацьвердзіла, што ўлада ня спыніцца ні перад якімі антызаконнымі дзеяньнямі...

Анатоль Грыцкевіч: Будучым вынікам гэтага Сходу я бачу пацьверджаньне пазыцыі інтэлігенцыі ў справе абароны незалежнасьці Беларусі, выступ супраць любой формы інтэграцыі з Расеяй. Другое - гэта абарона нашай беларускай мовы й культуры. Агульным вынікам павінна стаць яднаньне ўсіх груп інтэлігенцыі, якія, на жаль, пакуль што дзейнічаюць альбо самастойна, альбо вядуць сябе пасыўна. Так што Сход будзе новым чыньнікам для згуртаваньня беларускіх сілаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: