Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Яблоко» просіць Пуціна абараніць расейскія СМІ ў Беларусі
15:22, 17/01/2003, НТВ

Лідэр расейскай партыі “Яблоко” Рыгор Яўлінскі і кіраўнік аднайменнага беларускага грамадзкага аб’яднаньня Вольга Абрамава выступілі з адкрытым лістом, у якім выказалі закляпочанасьць сытуацыяй вакол расейскіх электронных СМІ ў Беларусі, паведамляе агенцтва "Интерфакс".

“Закрытае вяшчаньне радыёстанцыяў “Маяк”, “Юность” і “Голас России”, якія доўгія гады былі важнай часткай інфармацыйнай прасторы для беларускіх грамадзянаў”, -- адзначаюць лідэры “Яблока” ў адкрытым лісьце да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

У лісьце, тэкст якога распаўсюджаны ў Маскве 17 студзеня, таксама гаворыцца, што беларусія ўлады не хаваюць сваіх намераў зьмяніць частату вяшчаньня шэрага расейскіх тэлеканалаў. Гэта “пацягне за сабой шматразовае скарачэньне аўдыторыі гледачоў у Беларусі”, - заяўляюць Рыгор Яўлінскі і Вольга Абрамава.

“Акрамя таго, -- адзначаюць лідэры дэмакратычнай апазыцыі дзьвюх краін, -- плянуецца стварэньне на базе тэлеканалаў так званых сумесных вяшчальных арганізацыяў”. Аўтары ліста апасаюцца, што гэта прывядзе да цэнзуры беларускіх уладаў вяшчальнай палітыкі расейскіх мэдыйных карпарацыяў.

Як падкрэсьліваюць аўтары ліста, расейская дэмакратычная партыя “Яблоко” і беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Яблоко” лічаць захаваньне адзінай інфармацыйнай прасторы адным з асноўных фактараў супрацоўніцтва і інтэграцыйных працэсаў.

Лідэры “Яблока” просяць Ўладзімера Пуціна “садзейнічаць захаваньню вяшчаньня расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі ў тым самым вяшчальным аб’ёме, што і для грамадзян Расеі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: