|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У 2002 годзе спажывецкія кошты падвысіліся на 34,8% 11:08, 17/01/2003, «Медиафакт» У сьнежні спажывецкія тавары падаражэлі на 2,5% супраць 3,2% за лістапад. Сьнежаньскі ўзровень інфляцыі на спажывецкім сэктары быў абумоўлены ў асноўным павелічэньнем тарыфаў на платныя паслугі, якія ўзрасьлі за месяц на 5,6% пасьля росту на 10,9% у лістападзе. У агуле за 2002 год кошты на платныя паслугі для насельніцтва падняліся ў 2 разы. Больш за астатнія ў сьнежні падаражэлі жыльлёва-камунальныя паслугі - на 9,6% за месяц (на 192,6% за год) і бытавыя паслугі - 4,1% (50,1%). Кошты на харчовыя тавары павялічыліся за сьнежань на 3,4% пасьля росту на 1,7% за лістапад. Больш за ўсё ў мінулым месяцы падаражэла агародніна (на 30,6% за месяц), цукар (на 7,9%), крупы (на 7,3%), алькагольныя напоі (на 4,1%). У агуле за 2002 год кошты на прадукты харчаваньня падняліся на 25,8%. Рост коштаў на нехарчовыя тавары спажывецкай групы ў сьнежні запаволіўся да 0,8% за месяц пасьля росту на 1,1% за лістапад. З пачатку 2002 году тавары гэтай групы падаражэлі на 22,1%. Кошты на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня ў сьнежні павялічыліся на 3,1% пасьля росту на 2,2% у лістападзе. З пачатку года кошты ў грамадзкім харчаваньні падняліся на 34,9%. У прамысловасьці рост коштаў у сьнежні склаў 2% супраць 7,2% за лістапад. Усяго за 2002 год вытворцы прамысловай прадукцыі павысілі кошты на 42,7%. Летась найбольшы рост коштаў адзначаўся ў хімічнай галіне - на 130,3%, нафтаперапрацоўчай прамысловасьці - на 50%, паліўнай прамысловасьці - на 47,7% і ў чорнай металюргіі - на 41,9%. Тарыфы на грузавые перавозкі ў сьнежні павялічыліся на 1,3% пасьля росту на 1,7% у лістападзе. Прырост коштаў на перавозкі чыгункай у сьнежні 1,1%, аўтамабільным транспартам - 1,8%, паветраным транспартам - 1,2%. За 2002 год паслугі грузавога транспарту падаражэлі на 25,3%. Рост коштаў на будаўніча-мантажныя працы павялічыўся за сьнежань да 2,9% з 0,4% за лістапад. У агуле за 2002 год прырост коштаў ў гэтай сфэры склаў 32,3%. У 2001 годзе спажывецкія кошты ў рэспубліцы павялічыліся на 46,1% пасьля росту на 107,5% у 2000 годзе. Прырост коштаў у прамысловасьці скараціўся за 2001 год да 39,4% з 167,7% у 2000 годзе.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Honda-sale: продать подержанные автомобили Honda Dio Инет- шоп электронных товаров с быстрой доставлением. |