Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў завершылася яшчэ 15 студзеня, але Цэнтравыбаркам даволі доўга падсумоўваў, абгрунтоўваючы затрымку велізарным аб`ёмам працы. Па краіне сфармавана 6.681 камісія, у якія ўлучана 72.328 чалавек. На тле апошняй лічбы - 72.328 чалавек - колькасьць сябраў палітычных партыяў, улучаных у склад камісіяў - 162 асобы, - папросту губляецца. Актыўныя партыйцы фактычна праігнараваны па ўсёй краіне...
Стан знакамітага беларускага навукоўца Радзіма Гарэцкага застаецца цяжкім. Гарэцкі быў жорстка зьбіты невядомымі вечарам 17 студзеня, калі вяртаўся дадому з паседжаньня адной з грамадзкіх арганізацыяў. Бандыты сустрэлі яго ля пад’езда, зьбілі з ног ударам цяжкага прадмета па галаве. Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь без прытомнасьці, дзе яму зрабілі тэрміновую апэрацыю.
Такія дадзеныя атрыманыя Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) падчас сьнежаньскага нацыянальнага апытаньня. Удзел у ім прынялі 1.478 рэспандэнтаў.
21 студзеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даў даручэньне ўраду краіны падрыхтавацца да ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродка як у Расеі, так і ў Беларусі. Выступаючы на нарадзе з чальцамі кабінэту міністраў, Уладзімер Пуцін сказаў: “Прошу финансовый блок правительства подготовиться к этому процессу, снять возможные озабоченности как с нашей стороны, так и со стороны Беларуси”.
Цікавыя зьмены адбыліся на рынку беларускіх мас-мэдыя ў новым годзе, і для ўладаў іх наўрадці можна назваць радаснымі. У студзені істотна зьнізіліся наклады большасьці дзяржаўных агунанацыянальных газэт, у той час як наклады незалежных выданьняў засталіся практычна без зьменаў. Мяркуючы па вынікам падпіскі, нашым суайчыньнікам надакучвае чытаць казкі ці ўвогуле надакучвае чытаць.
Учора аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” зьмясціў артыкул “Паміж непрыязным Захадам і хцівай Расеяй”. У матэрыяле адзначаецца, што будучыня стасункаў Беларусі з Расеяй невядомая, тады як кантакты афіцыйнага Менску з Эўрапейскім Зьвязам увогуле “замарожаныя”.
Жонка віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар зьвярнулася з чарговым адкрытым лістом да прэзыдэнта Расейскае Федэрацыі Ўладзімера Пуціна, у якім просіць расейскага прэзыдэнта зьвярнуць увагу на праблему палітычных зьнікненьняў у Беларусі – краіне, зь якой Расея так жадае інтэгравацца. “Вы часта кажаце пра гістарычную блізкасьць нашых народаў, сяброўстве між нашымі краінамі, аб неабходнасьці інтэграцыі. Вы плянуеце правесьці гэтую інтэграцыю па мадэлі Эўразьвязу, але хачу нагадаць Вам, што адным з базавых прынцыпаў Эўразьвязу зьяўляецца павага правоў чалавека. Калі гэты прынцып ня будзе закладзены ў аснову стасункаў паміж нашымі дзяржавамі, то ўсе Вашыя інтэграцыйныя пляны будуць “замкамі на пяску”. Нельга пабудаваць устойлівыя адносіны між нашымі народамі на замоўчваньні злачынстваў, ілжы і крыві”, -- гаворыцца ў звароце.
У час так званага “ўзмацненьня” аховы правапарадку ў сувязі з візытам Уладзімера Пуціна ў Менск не абыйшлося без сутычак. Нягледзячы на загад міліцэйскага кіраўніцтва нікога не затрымліваць і абыходзіцца без эксцэсаў, амапаўцы ў штацкім зьбілі некалькіх жанчын зь Лігі правоў чалавека.
З паседжаньня Вышэйшае рады зьвязу Расеі й Беларусі ў Менску расейская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам Пуціным можа вяртацца спакойна – Масква атрымала вялікі кус эканамічнага пірага, і не аддала за гэта фактычна анічога.
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка вырашылі не парушаць перамір’я, дасягнутага ў момант іх папярэдняй сустрэчы. Каб падкрэсьліць гэта, у панядзелак у Менску два прэзыдэнты скарысталі ўсе магчымыя фарматы кантакту (ад вельмі прыватнага да пафасна афіцыйнага, які называецца Вышэйшай дзяржаўнай радай “саюзнае дзяржавы”), з разу ў раз паўтараючы пра “благоприятную атмосферу”. У прынцыпе з вуснаў Пуціна ў панядзелак яшчэ раз прагучала знакамітае пра “мухи и котлеты”, толькі ў дыпляматычнай і вельмі акуратнай форме – “успешное продвижение невозможно без выработки единых позиций по политическим вопросам”. Высьветлілася, што Лукашэнка гатовы да варыянта аб’яднаньня, які яго не задавальняе (Беларусь як важная, але ўсё ж такі частка Расеі). Але толькі там, дзе пра гэта наўпрост не гаворыцца.
У панядзелак у судзе гораду Турын (Італія) пачаліся адкрытыя судовыя слуханьні па так званай справе “Страшынскі + 8”. Дзяржаўныя пракуроры абвінавачваюць групу грамадзян Украіны, Расеі, Грэцыі, Вялікабрытаніі і Харватыі ў злачыннай змове з мэтай продажу зброі ў Югаславію насуперак санкцыям ААН у 92-94-ых гадах. Паводле матэрыялаў справы, у 92-94 гг. фірмай GTI (Глобал Тэхнолёджыз Інтэрнэшнл), якую ачольваў Д.Страшынскі, ажыцьцяўлялася каля васьмі паставак узбраеньня з Украіны і Беларусі ў Югаславію насуперак санкцыям ААН.
Нефармальны саміт СНД пройдзе ў Кіеве, а не ў Івана-Франкаўскай вобласьці, як плянавалася раней. Пра гэта паведамілі "Интерфаксу" ў панядзелак у галоўным кіраваньні інфармацыйнай палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.
Сёлетні год у Туркмэніі абвешчаны Годам маці прэзыдэнта краіны Сапармурата Ніязава. Пра гэта стала вядома ўчора. Адпаведную пастанову туркмэнскі парлямэнт – мэджыліч — прыняў па хадайніцтву Зьвязу жанчын імя Гурбансалтан. Парлямэнт асобна адзначыў “асаблівыя заслугі маці прэзыдэнта ў справе адданага, узорнага служэньня Айчыне і туркмэнскаму народу”.
Беларусь надавала гэтаму візыту вялікае значэньне. Па-чалавечаму гэта зразумела: у краіну ўсё радзей і радзей прылятаюць замежныя лідэры. Па мясцовай тэлевізіі ў інфармацыйна-аналітычнай перадачы, вядучы якой відавочна прэтэндаваў на лаўры Леаніда Парфёнава, быў пададзены вялікі сюжэт аб тым, як Менск рыхтуецца да сустрэчы. Вядучы распавёў, што па матэрыяльных выдатках падрыхтоўку да яе можна прыблізна параўнаць толькі зь візытам ЗША Джорджа Буша-малодшага (параўнаць дакладна не атрымаецца, бо Джордж Буш-малодшы ніколі ня быў у Менску).
Сальда замежнагандлёвага звароту Беларусі ўтварылася ў студзені-лістападзе 2002 году адмоўным у $728,8 млн супраць $335,3 млн адмоўнага сальда ў студзені-лістападзе 2001 году, паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Сёньня тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, на ўліку каля 130 тысяч сем`яў менчукоў. Летась уехалі ў новыя кватэры 3048 сем’яў зь іх ліку, але чарга не паменшылася, а вырасла (год таму на чарзе было 125219). Як паказвае аналіз, не за кошт дэмаграфічнага ці механічнага прыросту, а з тае прычыны, што рэзка павялічылася колькасьць людзей з правам стаць на чаргу. Згодна Жыльлёваму кодэксу 1999 году грамадзянаў сталі прымаць на ўлік па агульнай плошчы занятага жыльля (раней норма пастаноўкі была 6 кв. мэтраў і меней жыльлёвай плошчы на чалавека, зараз — 15 кв. мэтраў і менш за агульную плошчу на чалавека).
Ужо амаль тыдзень любы хто пажадае можа атрымаць базу дадзеных абанентаў кампаніі ААТ “Мабільныя ТэлеСыстэмы” (МТС). У Расеі асабістую інфармацыю мільёнаў абанентаў МТС прадаюць за 2000 расейскіх рублёў і меней. База дадзеных МТС, якая прапануецца зараз піратамі, утрымлівае такія пэрсанальныя зьвесткі аб абанентах кампаніі: прозьвішча, імя, імя па бацьку, пашпартныя дадзеныя, хатняя адрэса, ІНП, юрыдычная адрэса, кантактны тэлефон (не мабільны), дата падпісаньня кантракту з МТС, платы. Паводле папярэдняй інфармацыі, “беларускай часткі” карыстальнікаў МТС у базе няма.
Вялікабрытанія, Нямеччына і Канада ўвялі санкцыі адносна Ўкраіны – яны прыслухаліся да рэкамэндацыяў FATF (міжнароднай групы па барацьбе з адмыцьцём грошай) захоўваць асьцярожнасьць пры працы з украінскімі банкамі.
Рашэньне аб даце спагнаньня платы зь беларускіх уладальнікаў леккавога аўтатранспарту за праезд па дарозе М1/Е30 Берасце -Менск - мяжа Расейскай Федэрацыі яшчэ не прынятае і “ў бліжэйшыя месяцы пакуль не прадугледжваецца”. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік прэсавай службы дэпартамэнту “Белаўтадар” Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі Васіль Курловіч.
Міжнародная федэрацыя біятлёну падоўжыла тэрмін дыскваліфікацыі біятланісту Вадзіму Сашурыну з паўтара да двух гадоў. Афіцыйнай прычынай названы недастаткова актыўны ўдзел спартоўца ў барацьбе з допінгам. У прыватнасьці, В.Сашурын не прыбыў у Рупольдынг (Нямеччына), дзе праходзіў чарговы этап Кубка сьвету, для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках гэтай кампаніі.
Каля 53 тысячаў зваротаў паступіла ад насельніцтва ў арганізацыі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ў 2002 годзе. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавёў начальнік аддзелу па працы з зваротамі грамадзянаў Мінжылкамгасу Генадзь Котаў. Згодна аналізу лістоў, якія паступілі ў цэнтральны апарат міністэрства, найбольш важнымі пытаньнямі для нашых грамадзянаў на сёньня зьяўляецца правядзеньне капітальнага рамонту і стан водазабесьпячэньня і ацяпленьня. На трэцім месцы па колькасьці зваротаў стаіць пытаньне ільгот па аплаце жыльля. Па-ранейшаму трапляе нямала скаргаў на пашкоджанасьць дахаў.